Ігар Паўлавіч Бурмістраў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 верасня 1968 (55 гадоў) |
Званне | генерал-маёр |
Узнагароды і званні |
|
Ігар Паўлавіч Бурмістраў (нар. 30 верасня 1968) — беларускі военачальнік. Першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі – начальнік штаба з 2018 года, генерал-маёр (2019).
Біяграфія
Нарадзіўся 30 верасня 1968 года.
Быў камандзірам вайсковай часткі № 5530 унутраных войскаў МУС у Полацку[1].
З 22 ліпеня 2008 па 24 кастрычніка 2008 года з’яўляўся камандзірам 6-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС у Гомелі.
З канца 2008 года з’яўляўся камандзірам вайсковай часткі 5448 унутраных войскаў МУС у Мінску[2].
У 2014—2018 гадах працаваў першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў. З’яўляўся намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі — начальнікам аператыўнай і баявой падрыхтоўкі; часова выконваючым абавязкі камандуючага ўнутранымі войскамі.
1 лютага 2018 года прызначаны першым намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС — начальнікам штаба[3]. 2 ліпеня 2019 года Бурмістраву прысвоена воінскае званне генерал-маёра[4].
Узнагароды
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені,
- медаль «За бездакорную службу» III ступені,
- медаль «За бездакорную службу» II ступені.
Санкцыі ЕС, іншых краін
17 снежня 2020 года быў унесены ў чорны спіс Еўрасаюза[5]. Савет Еўрапейскага саюза пры ўвядзенні санкцый адзначыў, што Бурмістраў як першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзяць унутраныя войскі пад яго камандаваннем пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[6].
26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. Вялікабрытанія ўнесла Бурмістрава ў свой санкцыйны спіс 18 лютага 2021 года[8], Швейцарыя – 22 сакавіка 2021 года[9][10].
Зноскі
- ↑ Зажигай этим летом вместе с «Суперлото»! Архівавана 19 красавіка 2021.
- ↑ Парни, на которых можно положиться
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 1 февраля 2018 года № 40 «Об И. П. Бурмистрове»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 2 июля 2019 года № 258 «О присвоении воинского звания»
- ↑ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (17 снежня 2020). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). EUR-Lex. Праверана 20 верасня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Госдепартамент США ввел санкции против 43 граждан Беларуси, в британском списке — 27 новых фамилий (руск.). Onliner.by (19 лютага 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.