Ігар Ніканавіч Кузняцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1954 |
Грамадзянства | |
Званне |
|
Ігар Ніканавіч Кузняцоў (нар. 1954) — беларускі ваенны, начальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2010—2014).
Біяграфія
14 чэрвеня 2002 года прызначаны начальнікам упраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1].
З 20 студзеня 2005 года па 22 студзеня 2010 года працаваў начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па гораду Мінску і Мінскай вобласці.
22 студзеня 2010 года прызначаны начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].
У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх ЕС былі накладзеныя санкцыі. У 2012 годзе Савет Еўрапейскага саюза прызнаў І. Н. Кузняцова адказным за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.
23 мая 2014 года вызвалены ад пасады начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і звольнены з вайсковай службы ў запас[3][4].
З 16 мая 2017 года па цяперашні час з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі біятлона[5].
У 2017 годзе ўладкаваўся на працу памочнікам дырэктара ААТ «Будтэхпрагрэс»[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 14 июня 2002 г. № 310 «О назначении И. Н. Кузнецова начальником управления военной контрразведки Комитета государственной безопасности Республики Беларусь» . Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020.
- ↑ И.Кузнецов назначен начальником Института национальной безопасности . Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2020.
- ↑ Иван Корж назначен начальником учреждения образования «Институт национальной безопасности Республики Беларусь» . Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020.
- ↑ Известный «чекист» нашел работу в бизнесе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 16 чэрвеня 2022.
- ↑ Цибульский сменил Вакульчика на посту главы Федерации биатлона . Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020.
- ↑ Генерал КГБ Кузнецов после отставки устроился на работу в коммерческую фирму(недаступная спасылка)