Ігар Дзянісаў
Імя пры нараджэнні Ігар Леанідавіч Дзянісаў
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1959(1959-06-25) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці 1982 — нашы дні
Тэатр
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
IMDb ID 2621263

Ігар Леанідавіч Дзянісаў (нар. 25 чэрвеня 1959, Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018).

Біяграфія

Ігар Дзянісаў скончыў мінскую школу № 9 у 1976 годзе. У 1985 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнай артысткі СССР А. І. Клімавай)[1]. Пасля інстытута быў накіраваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, але ў лістападзе 1985 года паступіў у трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. За гэты час ім створана больш за 40 яркіх сцэнічных вобразаў у родным тэатры.

Ігар Дзянісаў увесь час супрацоўнічае са шматлікімі праграмамі Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі РБ і беларускага радыё (літаратурныя праграмы, тэлеспектаклі).

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1989 года.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Ігар Дзянісаў разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[2].

Фільмаграфія

  • 2003 — Акупацыя. Містэрыі — Міша
  • 2005 — Дзеці Ванюхіна — Грыша
  • 2005 — Доктар Жывага
  • 2006 — Нябачны край
  • 2006 — Пункт — Бацька Нінкі
  • 2007 — Нямы сведка 2 — Рыгор Омутаў
  • 2007 — Маёр Ветраў — Пціцын
  • 2007 — Скульптар смерці — Сяргей Іваноў
  • 2008 — Выклік 3
  • 2008 — Глушэц — Ахоўнік
  • 2008 — Застава Жыліна — Капітан СМЕРШа
  • 2009 — Браты Карамазавы — П’яны мужычонка
  • 2009 — Вольф Месінг: Які бачыў скрозь час
  • 2009 — Дэтэктыўнае агенцтва «Іван ды Мар'я» — Шчаглоў
  • 2009 — Дняпроўская мяжа — Начальнік штаба
  • 2009 — Захопнікі
  • 2009 — Поп
  • 2009 — Суд
  • 2010 — Брэсцкая крэпасць — Нямецкі афіцэр
  • 2010 — Варажба пры свечках — Начальнік выратавальнікаў
  • 2010 — Жураў 2 — Крывенка
  • 2010 — Каціна шчасце
  • 2010 — Помста — Фундатар
  • 2010 — Псеўданім «Албанец» 3 — Кілер
  • 2011 — 1942 — Стары Рубеніс
  • 2011 — У ракі два берагі — Мікалай Сцяпанавіч Пахомаў
  • 2012 — Смерць шпіёнам. Лісіная Нара — генерал Вадзіс
  • 2012 — Белыя ваўкі — Мікалай Какорын, маёр спецпрызна ФСБ у адстаўцы
  • 2013 — Сляды апосталаў — Фогель (разведчык Абвера) / Бекетаў
  • 2013 — Прывітанне ад Кацюшы — «Ферзь», крымінальнік
  • 2014 — Не пакідай мяне! — Паліцай Улас
  • 2015 — Чужы твар — Віктар Сяргеевіч
  • 2017 — Чорная кроў (Беларусь, Расія) — Сяргей Панкратаў
  • 2017 — Маці за сына — суддзя Віктар Карасцялёў
  • 2019 — Падсудны — Мікалай Валянцінавіч Капралаў, палкоўнік юстыцыі, начальнік следчай часткі

Узнагароды

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2011)[3].

Зноскі

  1. Ігар Дзянісаў
  2. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
  3. ИГОРЬ ДЕНИСОВ(недаступная спасылка). russia.tv. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2020. Праверана 2 верасня 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.