Ігар Дзмітрыевіч Сарокін | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1931 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2009[2][3][…] |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Інструменты | вакал |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() |
Ігар Дзмітрыевіч Саро́кін[4] (14 чэрвеня 1931, вёска Марына, Тамбоўскі раён, РСФСР) — беларускі оперны спявак (драматычны барытон). Заслужаны артыст РСФСР (1961), Народны артыст Беларускай ССР (1963).
Біяграфія
З 1952 года працаваў у оперных тэатрах Масквы, Чалябінска, Адэсы, Новасібірска. У 1962—1988 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.
Творчасць
Валодае голасам шырокага дыяпазону, характэрнага тэмбру. Яркі сцэнічны талент артыста дазваляе яму ствараць псіхалагічна дакладныя вобразы. Найбольш ярка творчая індывідуальнасць Сарокіна раскрылася ў ролях драматычнага і трагедыйнага планаў. У нацыянальных операх стварыў запамінальныя вобразы Апанаса («Алеся» Я. Цікоцкага), Сцяпана («Яснае світанне» А. Туранкова), Леўчука («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера), Кізгайлы («Сівая легенда» Дз. Смольскага). Сярод партый класічнага і сучаснага рэпертуару: Рыгалета, Аманасра, Яга, граф ды Яўна, маркіз ды Поза, Жэрмон («Рыгалета», «Аіда», «Атэла», «Трубадур», «Дон Карлас», «Травіята» Дж. Вердзі), Зурга, Эскамілья («Шукальнікі жэмчугу», «Кармэн» Ж. Бізэ), граф Альмавіва («Вяселле Фігара» В. А. Моцарта), Скарпія («Тоска» Дж. Пучыні), Альфіо («Сельскі гонар» П. Масканьі), Фрыдрых фон Тэльрамунд («Лаэнгрын» Р. Вагнера), Томскі («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Дэман («Дэман» А. Рубінштэйна), Шаклавіты («Хаваншчына» М. Мусаргскага), Чалхія («Міндыя» А. Тактакішвілі), Лістрат («У буру» Ц. Хрэннікава), Напалеон («Вайна і мір» С. Пракоф’ева). У камерным рэпертуары рамансы рускіх і замежных кампазітараў-класікаў, песні і рамансы беларускіх кампазітараў.
Зноскі
Літаратура
- Шмелькіна І. М. Сарокін Ігар Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 185. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- І. М. Шмелькіна. Сарокін Ігар Дзмітрыевіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Саро́кін Ігар Дзмітрыевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 647. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Сарокін Ігар Дзмітрыевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»