Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў
Дата нараджэння 21 сакавіка (3 красавіка) 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1996(1996-10-17) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Руслан Ігаравіч Белагорцаў
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1943)
Навуковае званне
Уплыў на Анатоль Сяргеевіч Пархута

Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў (21 сакавіка (3 красавіка) 1911, Барнаул — 17 кастрычніка 1996, Мінск) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат архітэктуры (1943), прафесар (1970).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і тапографа Дзмітрыя Мікалаевіча Белагорцава і настаўніцы. Скончыў у 1932 годзе Сібірскі інстытут арганізацыі тэрыторыі ў Омску, у 1941 годзе завочна інстытут замежных моў у Маскве, у 1936—1939 гадах завочна вучыўся у Маскоўскім эканамічным інстытуце. Працаваў па спецыяльнасці ў Якуцку, Барнауле, з 1936 года ў Новасібірску, у 1943—1945 гадах начальнікам абласнога аддзела па справах архітэктуры. Адначасова выкладаў у тэхнікуме ў Якуцку, на курсах у Барнауле, Новасібірскім філіяле камунальнага інстытута і Сібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. У канцы 1945 года прызначаны на пасаду начальніка аддзела архітэктуры Смаленскага аблвыканкама. У 1947—1961 гадах выкладаў у педінстытуце. У Смаленску актыўна займаўся краязнаўствам[1].

3 1956 намеснік дырэктара Інстытута будаўніцтва і архітэктуры АН Беларусі і дацэнт БПІ, з 1966 года заснавальнік і першы рэктар Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, з 1981 года ў Мінскім інстытуце культуры[2].

Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Дзейнасць

Даследчык помнікаў Беларусі, старажытнага Смаленска, архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі. Работы: распрацоўка генпланаў Барнаула, Томска (1939, у суаўтарстве), праектаў гарадскіх пасёлкаў, вёсак, паркаў Якуцкай АССР (1932—1934), Смаленскай вобласці (1945—1956) і інш[2].

Творы

Аўтар кніг «Талашкино» (1950), «Архитектурный очерк Смоленска» (1949), «Зодчий Фёдор Конь» (1949), «Смоленск» (у суаўтарстве з Д. Сафінскім, 1952) і шэрагу артыкулаў, апублікаваных у навуковых зборніках, літаратурным альманаху і іншых выданнях[1].

  • Водные ресурсы и некоторые проблемы градостроительства Белорусского Полесья // Проблемы водных ресурсов. Мн., 1981;
  • Районная планировка и региональное расселение. Мн., 1986 (разам з А. Д. Кудзіненкам, В. М. Саламеннікам).

Сям’я

У першым шлюбе меў сына Альберта Белагорцава. У другім шлюбе з Валянцінай Іванаўнай Суравай, выкладчыцай па спецыяльнасці інжынера-сантэхніка — сына Руслана Белагорцава (1945—2005), таксама архітэктара, і дачку Яраславу Белагорцаву, у шлюбе Вароніну (1945—1992).

Выбраныя працы

  • Белогорцев И. Д. Архитекторы Новосибирска: К 10-летию организации Новосибирского Союза архитекторов. — Новосибирск, 1945. — 65 с.
  • Белогорцев И. Д. Архитектурный очерк Смоленска. — Смоленск: ОГИЗ Смоленское обл. гос. изд-во, 1949. — 97 с. 3 000 экз. Архівавана 5 лістапада 2019.
  • Белогорцев И. Д. Генеральный план восстановления города Смоленска. — Смоленск: ОГИЗ Смоленское обл. гос. изд-во, 1949. — 20 с. 300 экз.
  • Белогорцев И. Д. Зодчий Фёдор Конь. — Смоленск: Смоленское обл. гос. изд-во, 1949. — 56 с.
  • Белогорцев И. Д. Талашкино. — Смоленск: Смоленское обл. гос. изд-во, 1950. — 152 с. 1 000 экз.
  • Белогорцев И. Д. Памятники архитектуры Смоленской области / Смоленский областной отдел по делам архитектуры. — Смоленск: Смоленское обл. гос. изд-во, 1950. 500 экз.
  • Белогорцев И. Д. Архитектурные сокровища Смоленщины // Смоленский альманах. — Смоленск: 1950. — В. 7. — С. 209—216.
  • Белогорцев И. Д. Советская архитектура Смоленска (1917—1950 годы). — Смоленск: Смоленский обл. отдел по делам архитектуры, 1951.
  • Белогорцев И. Д., Софинский И. Д. Смоленск. М.: Госиздат литературы по строительству и архитектуре, 1952. — 74 с. — (Архитектура городов СССР).
  • Белогорцев И. Д. Новые исследования древнесмоленского зодчества // Материалы по изучению Смоленской области. — Смоленск: 1952. — Т. 1. — С. 87—125.
  • Белогорцев И. Д. Скульптурные монументы Смоленщины // Край наш Смоленский. М., 1954.
  • Белогорцев И. Д. Смоленско-украинские архитектурные связи // Смоленский альманах. — 1954. — В. 13.
  • Белогорцев И. Д. Памятники архитектуры Смоленской области: Аннотированный каталог памятников, находящихся на государственном учёте. — Смоленск, 1956.
  • Белогорцев И. Д. Край наш Смоленский. — Смоленск, 1962.
  • Белогорцев И. Д. Кирпичные постройки XII в. в Смоленске // Материалы по изучению Смоленской области. — Смоленск: 1963. — Т. 5. — С. 129—145.

Крыніцы

  1. 1 2 Смоленская область: энциклопедия: в 2т. Т.1. Персоналии.- Смоленск, 2001.- С. 24
  2. 1 2 Афанасьеў Уладзімір Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.