Ігар Мікалаевіч Дадон
малд.: Igor Dodon
Сцяг5-ы Прэзідэнт Рэспублікі Малдова Сцяг
23 снежня 2016 16 лістапада 2020
Кіраўнік урада Павел Філіп
Папярэднік Нікалае Цімофці
Пераемнік Мая Санду
Першы віцэ-прэм’ер-міністр Рэспублікі Малдова Сцяг
31 сакавіка 2008 14 верасня 2009
Прэзідэнт Уладзімір Варонін
Міхай Гімпу (в.а)
Кіраўнік урада Зінаіда Грэчаная
Папярэднік Зінаіда Грэчаная
Пераемнік Юрый Лянкэ
Міністр эканомікі і гандлю Рэспублікі Малдова Сцяг
18 верасня 2006 14 верасня 2009
Прэзідэнт Уладзімір Варонін
Кіраўнік урада Васіль Тарлеў
Зінаіда Грэчаная
Папярэднік Валерый Лазэр
Пераемнік Валерый Лазэр

Нараджэнне 18 лютага 1975(1975-02-18) (49 гадоў)
сяло Садова, Каларашскі раён, Малдаўская ССР, СССР
Жонка Галіна Дадон
Дзеці Багдан, Улад, Мікалай
Веравызнанне праваслаўе
Партыя Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова
(2010—2011);
Партыя сацыялістаў Рэспублікі Малдова
(2011—2016);
беспартыйны
(с 2016 года)[1]
Адукацыя Дзяржаўны аграрны ўніверсітэт Малдовы;
Малдаўская Акадэмія эканамічных ведаў;
Нацыянальны інстытут менеджмента
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага
Order of Work Merit ордэн Святой Труны Гасподняй Іерусалімскай
Сайт www.dodon.md
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігар Мікалаевіч Дадон (малд.: Igor Dodon, 18 лютага 1975, Садова, Каларашскі раён, Малдаўская ССР) — малдаўскі палітык, Прэзідэнт Малдовы з 23 снежня 2016 г.

Палітычная кар’ера

Дэпутат парламента Рэспублікі Малдова. Скончыў эканамічны факультэт Дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, факультэт менеджменту Акадэміі эканамічнай адукацыі, факультэт эканамічнага права Міжнароднага інстытута менеджменту.

У ходзе масавых антыўрадавых дэманстрацый у Кішынёве ў студзені 2016 г. Ігар Дадон разам з Андрэем Нэстасэ і Рэната Усатым каардынаваў дзеянні пратэстнага руху і выступаў у якасці аднаго з лідараў апазіцыі на перамовах з прадстаўнікамі кіруючай большасці.

13 лістапада 2016 г. Ігар Дадон перамог у 2-м туры прэзідэнцкіх выбараў. 18 лістапада пакінуў партыю, саступіўшы пасаду старшыні Зінаідзе Грачанай. 23 снежня ў Нацыянальным Палацы прайшла працэдура інаўгурацыі прэзідэнта.

Адмаўляючы на ​​словах сваю прарасійскую арыентаванасць, ён здзейсніў першы свой афіцыйны візіт у Маскву, дзе паабяцаў Уладзіміру Пуціну, што краіна разарве дагавор аб асацыяцыі з ЕС, спыніць збліжэнне з НАТА і ўступіць у Еўразійскі эканамічны саюз. Але прэзідэнт, паўнамоцтвы якога ў Малдове моцна абмежаваныя, не ў стане выканаць большасць з сваіх абяцанняў і не можа самастойна праводзіць не толькі знешнюю, але і ўнутраную палітыку. Не маючы большасці ў парламенце і канфліктуючы з урадам, Ігар Дадон сутыкнуўся з тым, што раз за разам яго часова адхілялі ад выканання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, каб правесці ў жыццё рашэнне, з якім ён быў не згодны. Так, 2 студзеня 2018 г. Канстытуцыйны суд часава прыпыніў паўнамоцтвы Ігара Дадона ў сувязі з тым, што ён паўторна адхіліў кандыдатуры 4 міністраў і 2 віцэ-прэм’ераў, прапанаваныя прэм’ер-міністрам П. Філіпам[2].

Пры гэтым ён рабіў частыя візіты ў Маскву. І хай значных прарываў у расійска-малдаўскіх адносінах за чатыры гады яго прэзідэнцтва не адбылося, але падтрымкай Расіі перад паходам на другі тэрмін ён заручыўся[3].

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ў Малдове на 15 лістапада быў прызначаны другі тур. Дзеючы прэзідэнт Ігар Дадон саступіў прадстаўніцы праеўрапейскіх сіл, экс-прэм’еру краіны Маі Санду.

Крымінальныя справы

24 мая 2022 года Ігар Дадон быў затрыманы і адпраўлены пад хатні арышт. Яму прад'явілі абвінавачанне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса Малдовы: «Пасіўная карупцыя», «Атрыманне фінансавання палітычнай партыяй ад злачыннай арганізацыі», «Незаконнае ўзбагачэнне» і «Дзяржаўная здрада»[4].

18 лістапада 2022 года экс-прэзідэнт быў вызвалены з-пад хатняга арышту пад падпіску аб нявыездзе[5].

Антыкарупцыйная пракуратура Малдовы 3 лютага 2023 года паведаміла аб узбуджэнні яшчэ адной крымінальнай справы ў дачыненні да Ігара Дадона. Ён, яго жонка і лекар падазраюцца ў здзяйсненні падробкі з афіцыйнымі медыцынскімі дакументамі[6].

Зноскі

  1. Новый президент Молдавии Игорь Додон вышел из Партии социалистов Коммерсант.ru, 18.11.2016
  2. Суд у Малдове прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта Дадона // Радыё Свабода
  3. news.tut.by Архівавана 22 лістапада 2020.
  4. Untila, Stela. Procurorii anticorupție cer plasarea lui Igor Dodon și a cumnatului său în arest pentru 30 de zile. Procuratura Anticorupție in Facebook (25 мая 2022). Праверана 5 лютага 2023.
  5. Первая наша победа. Telegram-канал Igor Dodon (18 лістапада 2022). Праверана 5 лютага 2023.
  6. Игорь Додон, его жена и врач подозреваются в новом уголовном деле. Procuratura Anticorupție in Facebook (3 лютага 2023). Праверана 5 лютага 2023.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.