Ігар Георгіевіч Жук | |
---|---|
Нараджэнне |
3 жніўня 1956 (67 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, урач |
Месца працы | |
Узнагароды |
|
Ігар Георгіевіч Жук (нар. 3 жніўня 1956, г. п. Астрына, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Біяграфія
Нарадзіўся 3 жніўня 1956 года ў г. п. Астрына Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
Працаваў урачом-інтэрнам Мінскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-хірургам Плешчаніцкай другой раённай бальніцы Лагойскага раёна, асістэнтам, дацэнтам кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, прарэктарам па вучэбнай рабоце, першым прарэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
21 сакавіка 2022 года прызначаны рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1].
Узнагароды
Зноскі
- ↑ Новы віцэ-прэм’ер, дырэктары прадпрыемстваў і дыпламаты. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- ↑ Жук Ігар Георгіевіч Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» Архівавана 15 студзеня 2021.