Ігар Войтаў
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях
26 чэрвеня 2009 15 кастрычніка 2013
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Уладзімір Мацюшкоў
Пераемнік Аляксандр Шумілін
Першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў
1994 2002
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 15 жніўня 1961(1961-08-15) (62 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Дзейнасць настаўнік
Месца працы

І́гар Віта́льевіч Войтаў (нар. 15 жніўня 1961, Мінск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 2016 года рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1983), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1996). Доктар тэхнічных навук.

У 19931994 гадах працаваў у камітэце па экалогіі БССР.

У 19942002 гадах займаў пасаду першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў.

У 20022005 гадах быў працаўніком Геаграфічнага факультэта БДУ.

З 2005 года быў намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

26 чэрвеня 2009 года быў прызначаны старшынёй гэтай установы [1]. Фармальна адстаўлены з пасады намесніка старшыні быў толькі 3 дні пасля [2].

3 сакавіка 2016 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта[3].

Узнагароды

12 жніўня 2011 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[4].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.