Ігар Віктаравіч Волчак | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Віктар Мацвеевіч Волчак |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кампазітар, кінарэжысёр, мастак-мультыплікатар, кінакампазітар, сцэнарыст |
Узнагароды |
|
IMDb | ID 3650958 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігар Віктаравіч Волчак (нар. 18 мая 1946) — беларускі мультыплікатар, рэжысёр, кампазітар мультыплікацыйных і гульнявых фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм».
Біяграфія
У 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе фартэпіяна. На кінастудыю «Беларусьфільм» прыйшоў ў 1968 годзе, спачатку ў якасці асістэнта мастака, рэжысёра. З 1979 па 1981 год гады вучыўся на Вышэйшых рэжысёрскіх курсах пры Дзяржкіно СССР (майстэрня Юрыя Нарштэйна). Пасля заканчэння курсаў працуе рэжысёрам-мультыплікатарам на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1987 года — член Саюза кінематаграфістаў СССР. Двойчы быў абраны на надзвычайных з'ездах старшынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў. У 1992—1997 гадах — дацэнт кафедры кіно і тэлебачання, кіраўнік курса рэжысёраў-аніматараў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Напісаў музыку больш чым да 40 фільмаў (дакументальныя, гульнявыя, мультыплікацыйныя). Рэжысёр вышэйшай катэгорыі. Мастацкі кіраўнік студыі анімацыйных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм». Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх кінафестываляў (Германія, Францыя, Польшча і іншых).