Ігар Васілевіч Тапілін
Дата нараджэння 22 ліпеня 1947(1947-07-22) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак, сцэнограф
Вучоба
Уплыў Юрый Іванавіч Піменаў і Іосіф Шпінель[d]
Член у

Ігар Васілевіч Тапілін (нар. 22 ліпеня 1947, г. Краснадар, Расія) — беларускі мастак-пастаноўшчык.

Біяграфія

Скончыў у 1973 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. Вучыўся ў Ю. Піменава, І. Шпінеля. Удзельнік мастацкіх выставак з 1973 года. З 1973 года мастак-пастаноўшчык кінастудыі «Беларусьфільм», працуе таксама ў жывапісе[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Член Саюза кінематаграфістаў з 1983 года. Жыве ў г. Мінску[1].

Творчасць

Грамадзяне горада N

Асноўныя фільмы: «Пра чырвоную шапачку» (1975), «Прышліце тэлеграму ў доўг» (1976), «П’едэстал»[1], «Чалавек, які браў інтэрв’ю»[2] (1986), «Маці ўрагану» (1994), «Сівая легенда» (1995), «Маскоўская сувязь», «Супермозг», «Кааператыў „Паліт-бюро“» (1996), «На чыгунцы», «Бабін Яр» (2001); жывапісныя палотны «Нацюрморт» (1991), «Парк» (1993), «Трафарэты» (1995), «Пасьянс» і «Юдзіф і Алаферн» (абедзве 1997), «Адпачынаю» (1998), «Правінцыяльны горад» (2000)[2], «Горад», «Вячэра з маскай», «Бакал», «Тэатр», «Грамадзяне горада», «У парку»[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ і Міністэрства культуры Расіі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Тапілін Ігар Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. 1 2 Тапілін Ігар Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура

  • Тапілін Ігар Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тапілін Ігар Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.