Ігар Міхайлавіч Бабкоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, філосаф, культуролаг |
Жанр | верш, паэма, эсэ |
Мова твораў | Беларуская мова |
Дэбют | 1986 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Ігар Міхайлавіч Бабкоў (нар. 2 чэрвеня 1964, Гомель) — беларускі паэт, празаік, філосаф, культуролаг. Кандыдат філасофскіх навук (2003).
Біяграфія
у 1986 г. скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск). У канцы 1980-х гг. быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя». Браў удзел у аднаўленні газеты «Наша Ніва» ў пачатку 1990-х гг., быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіума. Выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты».
Працуе ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, займаецца сучаснай посткаланіяльнай тэорыяй і гісторыяй філасофіі. У 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Філасофія Яна Снядэцкага і станаўленне познеасветніцкай рацыянальнасці ў Беларусі і Літве (першая трэць XIX стагоддзя)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Жыве ў Мінску.
Бібліяграфія
- «Solus Rex» (1986), паэзія
- «Герой вайны за празрыстасць» (1998), паэзія
- «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001), раман; у 2008 годзе выйшаў па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік.
- «Філасофія Яна Снядэцкага» (2002)
- «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў» (2005), зборнік эсэ
- «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009), паэзія
- «Хвілінка. Тры гісторыі» (2013), проза
Прызнанне
- 1993: Прэмія Гліняны Вялес за зборнік «Solus Rex»;
- 2005: Прэмія Залатая літара за кнігу «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў»;
- 2009: шорт-ліст Прэміі «Angelus» за раман «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»;
- 2011: Прэмія «Залаты апостраф»;
- 2014: Прэмія Гедройца за кнігу «Хвілінка: Тры гісторыі».
Зноскі
Спасылкі
- http://ihar-babkou.livejournal.com/ — блог І. Бабкова ў ЖЖ
- http://francisak-n.livejournal.com/ — другі блог І. Бабкова ў ЖЖ
- Герой вайны за празрыстасьць. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1998 Архівавана 11 снежня 2007. ISBN 985-6012-50-3
- Зборнікі Герой вайны за празрыстасць і Solus Rex у бібліятэцы Фрагментаў Архівавана 15 красавіка 2008.