Ігар Антонавіч Бархаткоў | |
---|---|
![]() Ігар Бархаткоў 15.02.2011 на выставе жывапісу Алены Бархатковай у Чэшскай амбасадзе, Мінск | |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Антон Стафанавіч Бархаткоў |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, нацюрморт, партрэт |
Вучоба | Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Вядомыя працы | «Забыты крыж», «Ціхая мая радзіма» |
Уплыў | Антон Бархаткоў, Васіль Сумараў |
Уплыў на | Алена Бархаткова |
Член у | |
Прэміі | |
Сайт | barkhatkov.name/index.ph… |
![]() |
Ігар Антонавіч Бархаткоў (нар. 5 студзеня 1958, Мінск) — беларускі жывапісец-рэаліст, калекцыянер твораў сацрэалізму[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 5 студзеня 1958 года ў Мінску[2] ў сям'і мастака Антона Бархаткова (1915—2001).
Скончыў у 1984 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1987 годзе творчыя майстэрні АМ СССР у Мінску. Вучыўся ў П. Крохалева, М. Данцыга, М. Савіцкага. Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[2].
Жыве ў г. Мінску[2].
Творчасць
Працуе ў галіне жывапісу ў жанрах пейзажа і карціны. Асноўныя творы: палотны «Царква ў Халмах», «Вясна на Нёмане», «Старая лесвіца». «Бацька і сын», «Аплакванне», «Сакавік. Закінутая вясна», «Юнацтва Скарыны», «Святар», «І буду Вам бацькам, і Вы будзеце маімі сынамі…», «Іверская Маці Божая», «Забыты крыж»[2].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, музеі Беларускага Палесся ў Пінску, Мемарыяльным музеі на Паклоннай гары ў Маскве[2].
Узнагароды
Лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне».
Літаратура
- Бархаткоў Ігар Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Зноскі
- ↑ tvr.by. Вядомы мастак і лаўрэат Спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бархаткоў сёння стаў госцем інтэрнет-гасцінай Белтэлерадыёкампаніі.(недаступная спасылка)
- 1 2 3 4 5 6 Бархаткоў Ігар Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Спасылкі
- CБ—Беларусь Сёння. Уладзімір Сцяпан «Дамок у вёсцы».
- http://artdigest-belarus.com/fotootchety/45-vystavka-barhatkovyh-v-cheshskom-posolstve-v-minske.html Архівавана 12 студзеня 2017.
- http://zapraudu.info/barxatkovy-skromnoe-obayanie-belorusskoj-prirody/Архівавана++8+лютага+2013.
- Неизвестные портреты народных поэтов БССР выставили в Минске (руск.)