Ігар Анатольевіч Камароў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Игорь Анатольевич Комаров | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Віктаравіч Бабіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Алегавіч Рагозін | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 мая 1964 (59 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | эканаміст, палітык, бізнесмен | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігар Анатольевіч Камароў (нар. 25 мая 1964, Энгельс, Саратаўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч, прамысловец, фінансіст і кіраванец. Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай Федэральным акрузе з 7 верасня 2018 года.
Прэзідэнт «АВТОВАЗ» (2009—2013). Кіраўнік аб’яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі (ОРКК) (14 сакавіка 2014 — 21 студзеня 2015). Генеральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па касмічнай дзейнасці «Раскосмас» (21 студзеня 2015 — 24 мая 2018).
Біяграфія
У 1986 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава па спецыяльнасці «Эканаміст»[1].
З 1992 года па 2002 год працаваў у крэдытна-фінансавых установах на кіруючых пасадах («Інкомбанк», «Нацыянальны рэзервовы банк», «Ашчадбанк»).
С 2002 года па 2008 год з’яўляўся намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Горна-металургічная кампанія „Нарыльскі нікель“» па эканоміцы і фінансах[1].
З кастрычніка 2008 года займаў пасаду саветніка генеральнага дырэктара Дзяржаўнай карпарацыі «Растэхналогіі», ў маі 2009 года быў прызначаны выканаўчым віцэ-прэзідэнтам ААТ «АЎТАВАЗ», а 28 жніўня 2009 года — прызначаны прэзідэнтам гэтай кампаніі[1].
1 кастрычніка 2009 года абраны старшынёй савета дырэктараў ЗАТ «Джы Эм-АЎТАВАЗ»[2]. 16 кастрычніка 2013 года абвасціў аб сваім сыходзе з пасады прэзідэнта ААТ «АЎТАВАЗ». Фармальна свой сыход з пасады прэзідэнта аўтамабільнага канцэрна ён абгрунтаваў пераходам на новую працу, на пасаду прэзідэнта Аб’яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі.
За час працы прэзідэнтам АўтаВАЗа — з 2009 па 2013 гады, Ігар Камароў і яго каманда правялі рэформы па кардынальнай перабудове аўтамабільнага завода[3].
23 кастрычніка 2013 года распараджэннем Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Д. А. Мядзведзева прызначаны намеснікам кіраўніка Федэральнага касмічнага агенцтва (Раскосмас)[4].
У сакавіку 2014 года прызначаны ўрадам кіраўніком аб’яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі.
21 студзеня 2015 года ўзначаліў Дзяржкарпарацыю «Раскосмас»[5].
24 мая 2018 года Указам Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі звольнены з пасады генеральнага дырэктара Дзяржкарпарацыі «Раскосмас»[6].
З 11 ліпеня па 7 верасня 2018 года — намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі РФ[7].
7 верасня 2018 года прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе[8].
Узнагароды
- Ордэн Гонару (27 кастрычніка 2012 года) — за дасягненыя працоўныя поспехі і шматгадовую добрасумленную працу.[9]
- Кавалер Ордэна Ганаровага Легіёна (Францыя), 2011.[10]
- Ордэн Достык I ступені (2015, Казахстан).[11]
Зноскі
- 1 2 3 Президентом АВТОВАЗа назначен Игорь Комаров Інфармацыйнае агенцтва amik.ru
- ↑ Президент АВТОВАЗ избран председателем совета директоров «Джи Эм-АВТОВАЗ» Архівавана 18 чэрвеня 2009..
- ↑ Игорь Комаров: три года у руля АВТОВАЗа. // Часопіс «За рулём»
- ↑ Бывший президент «АвтоВАЗа» назначен заместителем главы Роскосмоса.
- ↑ Попытка № 5 Из Роскосмоса и ОРКК создадут восьмую по счету госкорпорацию в стране
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 24.05.2018 № 260 "О Комарове И.А." . publication.pravo.gov.ru. Праверана 25 мая 2018.
- ↑ https://ria.ru/politics/20180711/1524392267.html
- ↑ Игорь Комаров назначен полпредом Президента в Приволжском федеральном округе / kremlin.ru
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 27 октября 2012 года № 1449 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»
- ↑ Игорь Комаров стал кавалером Ордена Почётного легиона(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2019. Праверана 24 верасня 2018.
- ↑ Указ Президента Республики Казахстан от 3 декабря 2015 года Архівавана 12 студзеня 2016.