Ігар Ляшчэня | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Серпікаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Генадзь Лавіцкі | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Скварцоў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Пераемнік | Сяргей Міхневіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 снежня 1967 (56 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат |
І́гар Алякса́ндравіч Ляшчэ́ня (нар. 21 снежня 1967, Жодзіна) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
Пасля сканчэння ў 1991 годзе Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, уладкаваўся на працу ў Міністэрства замежных спраў СССР, адкуль яго накіравалі на працу ў пасольства СССР у Егіпце.
З 1994 да 1997 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 1997 года працаваў у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Егіпет, 3 чэрвеня 1998 года быў прызначаны там паслом [2]. Адстаўлены 21 студзеня 2002 года [3], працаваў у адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
16 мая 2006 года прызначаны паслом у Дзяржаве Ізраіль [4]. 28 верасня 2012 года быў адстаўлены[5].
Працаваў на розных пасадах у МЗС Беларусі.
13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы[6]. Падчас пратэстаў у Беларусі 16 жніўня 2020 года заявіў аб падтрымцы пратэстуючых і асудзіў прымяненне гвалту з боку праваахоўных органаў[7]. Аднак так і не далучыўся да апазіцыйных структур. 18 жніўня ён падаў у адстаўку з пасады, якая была прынятая 24 жніўня[8]. Вярнуўся ў Беларусь.
11 жніўня 2021 года Ігара Ляшчэню затрымалі па крымінальнай справе, якая была заведзена Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь па факце масавых беспарадкаў у Мінску[9]. 16 жніўня праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным[10]. 20 жніўня Ляшчэню выпусцілі пад падпіску пра неразгалошванне хады следства[11].
Заўвагі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 318 «Об И. А. Лещене» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (21 жніўня 2020).
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 3 июня 1998 г. № 290 «О назначении И. А. Лещени Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Арабской Республике Египет и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 21 января 2002 г. № 45 «Об освобождении И. А. Лещени от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Арабской Республике Египет»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. № 323 «О назначении И. А. Лещени Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Государстве Израиль» Архівавана 3 красавіка 2018. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 28 сентября 2012 г. № 441 «Об освобождении от должности И. А. Лещени» (руск.)
- ↑ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13 чэрвеня 2016).
- ↑ Першы з беларускіх дыпламатаў падтрымаў пратэсты . Белсат (16 жніўня 2020). Праверана 16 жніўня 2020.
- ↑ Ігар Ляшчэня вызвалены ад пасады амбасадара Беларусі ў Славаччыне
- ↑ Справа аб «масавых беспарадках». Стала вядома, за што затрымалі экс-амбасадара Ігара Ляшчэню . Новы Час (12 жніўня 2021).
- ↑ Заява аб прызнанні Ігара Ляшчэні палітычным зняволеным . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 жніўня 2021).
- ↑ Былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня выйшаў на волю . Новы Час (20 жніўня 2021).
Спасылкі
- Посольство Республики Беларусь в государстве Израиль (па стане на 20 красавіка 2009 года) Архівавана 1 студзеня 2008. (руск.)