Іва Лапена | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1909[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1987[1] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Emilija Lapenna[d], Ljuba Lapenna[d] і Birthe Lapenna[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | юрыст, рыторык, эсперантыст, выкладчык універсітэта |
Мова твораў | эсперанта |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іва Лапена (Спліт, 5 лістапада 1909 — Капенгаген 15 снежня 1987) — прафесар права Югаславіі. Прапагандыст мовы эсперанта, працаваў прэзідэнтам Сусветнай асацыяцыі эсперанта з 1964 па 1974 год. Вядомы як прамоўца на эсперанта, аўтар шэрага кніг і сааўтар Рэзалюцыі Мантэвідэа ад 1954 года, у якой ЮНЭСКА прызнала мову эсперанта.
Біяграфія
Лапэна нарадзіўся ў горадзе Спліт у Харватыі (пазней у Аўстра-Венгрыі). У 1933 годзе ў Загрэбе, ён атрымаў ступень доктара філасофіі, у 1947 годзе стаў прафесарам універсітэта ў Загрэбе, потым у Лондане. З’ехаўшы у 1949 годзе з Югаславіі, ён жыў у Парыжы, з 1951 года — у Вялікабрытаніі. У 1962 годзе ён стаў грамадзянінам Вялікбрытаніі. Памер Іва Лапена ў 1987 годзе ў Капенгагене, дзе і быў пахаваны.
Тройчы быў жанаты, дзяцей не меў.
У час працы Лапена на пасадзе прэзідэнта асацыяцыі ўзнікалі разнастайныя канфлікты: яго абвінавачвалі ў кульце асобы, дыктаце і г. д. У гэтых канфліктах Лапена браў верх. Але падчас кангрэса ў 1974 годзе ён абвясціў, што адмаўляецца ад пасады прэзідэнта асацыяцыі эсперанта. Камітэт абраў у якасці новага прэзідэнта Хамфры Р. Тонкіна. Лапена адмовіўся ад усіх ганаровых званняў у UEA і TEJO. Падзеі, якія адбылісь на кангрэсе былі інтэрпрэтаваны ім як «камуністычны пераварот».
У 1983 Лапена стаў адным з заснавальнікаў Міжнароднай Акадэміі Навук Сан-Марына. Ён таксама стаў адным з заснавальнікаў спецыялізаванай асацыяцыі юрыстаў-эсперантыстаў.
Творы
Іва Лапена быў аўтарам шэрага твораў, уключая:
- Retoriko (Рыторыка), 1950 і наступныя выданні.
- Факты аб міжнароднай мове.
- Principaro de Frostavallen. gvidlinio pri informado, (1956).
- Elektiaj paroladoj kaj prelegoj (Абраныя рэчы і лекцыі: дадатак да рыторыкі) (1966)
- Esperanto en perspektivo (Эсперанта ў перспектыве) (1974) напісана ў сааўтарстве з Ульрыхам Лінсам (гісторык) і Тазія Карлеваро (літаратар).
- Hamburgo en retrospektivo (Гамбург у рэтраспектыве) (1974/1975)
- Яго магчыма самым галоўным прафесійным творам была напісаная на харвацкай мове Гісторыя дыпламатыі (1949)
- Дзяржава і права: Савецкая і Югаслаўская тэорыя. лондан, 1964
- Савецкае крымінальнае права, Лондан, Сіднэй, Таронта. 1968.
Зноскі
- 1 2 Ivo (Ivan) Lapenna // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
- ↑ (unspecified title) Праверана 13 сакавіка 2023.
Літаратура
- John Wells. Personaj rememoroj pri Ivo Lapenna, p. 308 en: Carlo Minnaja (red.). Eseoj memore al Ivo Lapena. Danlando. 2001.
- Fonto laǔ Laine: Ulrich Lins, Utila estas Aliĝo. p. 97.
- The Esperanto Mivement. Hull. 1977. p. 248/
- Perspectivo. Studgrupo pri internacia lingvo (ref.): Universala Esperant-Asocio en la periodo 1970—1980.
- Tekstoj de la konkurso de la Premio Miyoshi 2001, sen loko 2002.
- Marcus sikosek (Ziko van Dijk): Die neutrale Sprache. Eine politische Geschichte des Esperanto-Weltbundes. Bydgoszcz:skonpres, 2006. ISBN 978-83-89962-03-4.
- Ulrich Lins: Ivo Lapenna kaj la komunistoj. En: la sama: Utila estas Aliĝo. Tra la unua jarcento deUEA, UEA: Roterdamo 2008, p. 75-112.
- Ulrich Lins: La du flankoj de Ivo Lapenna. Beletra almanako, n° 19, februaro 2014, Novjorko, Mondial. ISBN 9781595692771, ISSN 1937-3325.