Івашка Ільініч
Корчак
Корчак
намеснік смаленскі
1486 1490
Папярэднік Мікалай Радзівіл Стары
Пераемнік Юрый Глябовіч

Нараджэнне 1440
Смерць каля 1490[1]
Род Ільінічы
Жонка Ганна Даўгірдаўна[d]
Дзеці Юрый Іванавіч Ільініч і Мікалай Іванавіч Ільініч
Веравызнанне Каталіцкая Царква і праваслаўе

Івашка Ільініч, або Іван Іллініч (каля 1440 — каля 1490) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, першы вядомы прадстаўнік роду Ільлінічаў герба «Корчак». Староста ваўкавыскі, канюшы віцебскі (1473), намеснік драгічынскі (каля 1475), віцебскі (1481), смаленскі (1486—1490).

Біяграфія

Лічыцца, што прозвішча Івашкі і яго антрапанімічнага паходжання, т.б. адсылае да іх продка, невядомага Іллі. Паходжанне роду дыскусійнае. Упершыню Івашка Іллініч згадваецца ў бітве пад Хойніцамі (18.9.1454), якая скончылася перамогай Ордэна. За выратаванне ад палону караля і вялікага князя Казіміра Ягелончыка Івашку было нададзена Ваўкавыскае староства, а таксама рыцарства з гербам «Корчак».

Верагодна, Івашка ужо ў маладосці перайшоў у каталіцтва. У 1473 годзе прызначаны канюшым віцебскім, каля 1475 года заняў урад намесніка драгічынскага, у 1482 — віцебскага, у 1486—1490 гадах быў намеснікам смаленскім. У 1470 годзе сястра Івана — Барбара, удава па пане Алехне Давойне, перадала брату маёнтак нябожчыка мужа Тарасава пад Мінскам. У 1477 годзе Івашка прадаў Тарасава пісару Ваську Любічу. У 1487 годзе абмяняў бацькаў маёнтак на дзяржаўны Чарнаўчыцы у Берасцейскім павеце.

Першым шлюбам быў жанаты з дачкой пана Кезгайлы Валімонтавіча. Другім шлюбам з Ганнай, удавой пана Юшкі Гойцавіча, дачкой віленскага ваяводы Яна Даўгірда. Запісам ад 1481 года Ганна перадала Іллінічу трэцюю частку сваіх маёнткаў, бацькоўскіх і падораных першым мужам — Лынтупы і Рэпухаў.

Пад канец жыцця Іван Іллініч набыў мястэчка Мір у Навагрудскім павеце (па іншай інфармацыі Мір перайшоў да сына Івашкі — Юрыя). Напэўна, Ганна Даўгірдаўна перажыла Івана. У гэтым шлюбе Івашка Іллініч меў двух сыноў, ад якіх пайшлі дзве галіны роду Іллінічаў — старэйшы Мікалай Іванавіч (каля 1470 — пасля 1500) і малодшы Юрый Іванавіч (? — 1526), а таксама дачку Ганна, якая была замужам за Дабрагостам Нарбутавічам.

Крыніцы

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 50. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5

Літаратура

  • Нарбут А. Н. Генеалогия Белоруссии. — М., 1994. — Вып. 2. — С. 152—153.
  • Niesiecki K. Herbarz Polski. — Lipsk, 1893. — T. IV. — S. 401.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.