Івацэвіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей | |
---|---|
Заснаваны | 16 сакавіка 1993 |
Месцазнаходжанне | Івацэвічы, Брэсцкая вобласць, Рэспубліка Беларусь |
Дырэктар | Раіса Іванаўна Горбач |
Івацэвіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — гісторыка-краязнаўчы музей у горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці Беларусі[1].
Музей створаны на базе музея піянера-героя Мікалая Гойшыка 16 сакавіка 1993 года рашэннем выканаўчага камітэта Івацэвіцкага раёна. У 1996 годзе ў распараджэнне музея перададзены філіял Музей партызанскай славы ва ўрочышчы Хаваншчына каля вёскі Корачын, які раней кіраваўся Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем. Цяперашні будынак 1946 года пабудовы музей атрымаў у 2009 годзе[1].
На будынку музея ўсталявана памятная дошка генералу-лейтэнанту, Герою Савецкага Саюза Мікалаю Мультану[1].
Зноскі
- 1 2 3 Івацэвіцкі музей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2015. Праверана 22 кастрычніка 2015.
Спасылкі
- Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей Архівавана 19 мая 2015. на сайце Івацэвіцкага райвыканкама.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.