Іван Шубашыч | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
7 мая 1892[1] |
Смерць |
22 сакавіка 1955[2] (62 гады) |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
![]() |
Доктар Іван Шубашыч (харв.: Ivan Šubašić, сербск.: Иван Шубашић; 27 мая 1892, Вукава Горыца, каля Карлаваца — 22 сакавіка 1955, Заграб) — харвацкі і югаслаўскі палітык і юрыст.
Біяграфія
Намеснік старшыні Харвацкай сялянскай партыі У. Мачака, быў пасроднікам на перамовах паміж Мачакам і прынцам Паўлам наконт аўтаноміі Харватыі. У 1939—1941 гадах, пасля прадастаўлення аўтаноміі Харватыі, займаў пасаду бана (кіраўніка) Харватыі. У 1944 годзе ўзначальваў урад Югаславіі ў выгнанні, прызнаны заходнімі краінамі, у сакавіку 1945 года ўвайшоў у кааліцыйны ўрад, сфарміраваны Цітам, і стаў міністрам замежных спраў. У кастрычніку таго ж года падаў у адстаўку з-за нязгоды з палітычным курсам. Апошнія 10 гадоў жыцця пражыў у Заграбе.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Ivan Šubašić // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Ivan Šubašić // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
Літаратура
Pavlowitch, Stevan K. (2008). Hitler’s new disorder: the Second World War in Yugoslavia. Columbia University Press. ISBN 978-0-231-70050-4.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Шубашыч