Іван Фёдаравіч Мікуловіч
Сцяг8-ы Першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі
студзень 1968 16 верасня 1972
Папярэднік Уладзімір Міцкевіч
Пераемнік Леанід Кляцкоў
Сцяг Другі сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі
1960 студзень 1968
Папярэднік Станіслаў Пілатовіч
Пераемнік Рыгор Фамічоў

Нараджэнне 16 верасня 1918(1918-09-16)
Смерць 2016[1]
Партыя КПСС (з 1942)
Адукацыя Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага (1952)
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Гады службы 19401946
Прыналежнасць  СССР
Званне
Маёр
Маёр
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Ордэн Кастрычніцкай РэвалюцыіОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай ЗоркіОрдэн Чырвонай Зоркі

Іва́н Фё́даравіч Мікуло́віч (16 верасня 1918, в. Кішчына Слабада Мінская губерня (цяпер Барысаўскага раёна Мінскай вобласці21 жніўня 2016[2]) — беларускі савецкі партыйны дзеяч. Член КПСС з 1942 года. Першы сакратар Гродзенскага абкама Камуністычнай партыі Беларусі (1968—1972). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1972—1983), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, член партыйнай камісіі пры ЦК КПБ. Кандыдат гістарычных навук.

Біяграфія

Вучыўся ў заатэхнічным тэхнікуме, затым — на лесатэхнічным рабфаку. З 1940 года працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі.

З лютага 1940 года — у Чырвонай арміі. У 1940—1941 — кіроўца, намеснік палітрука роты 7-га асобнага механізаванага пантонна-маставога батальёна АдВА.

Удзельнік вызваленчага паходу ў Бесарабію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1941 года — на фронце. У 1941—1943 гадах — палітрук роты, сакратар камсамольскай арганізацыі батальёна, намеснік камандзіра роты па палітычнай частцы на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім і Данскіх франтах.

У 1943 годзе скончыў курсы перападрыхтоўкі афіцэраў палітычнага складу РСЧА. Меў раненні і кантузіі. У 1943—1945 гадах — камандзір асобнага лёгкапераправачнага парка 1-й гвардзейскай асобнай штурмавой інжынерна-сапёрнай брыгады 1-га Прыбалтыйскага, 2-га Беларускага франтоў, камандзір маставой роты 137-га асобнага механізаванага пантонна-маставога батальёна. У 1943—1944 гадах удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусі. Дэмабілізаваны ў 1946 годзе.

У 1946—1948 гадах — загадчык ваенным аддзелам Баранавіцкага гарадскога камітэта КП(б)Беларусі.

У 1948—1954 гадах — другі сакратар Ляхавіцкага, першы сакратар Карэліцкага райкамаў КП(б) Беларусі.

У 1952 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага.

У 1954—1956 гадах — сакратарГродзенскага абкама КП(б) Беларусі. У 1958 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у Маскве.

У 1958—1960 — сакратар, 1960—1963 гадах — 2-і сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі, у 1963—1964 — другі сакратар Гродзенскага сельскага абласнога камітэта КП Беларусі, у 1964—1968 — 2-і сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі.

З студзеня 1968 па верасень 1972 года — першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі.

Пры яго непасрэдным удзеле будаваліся азотна-тукавы завод, вытворчасць капралактама, баваўнянапрадзільная фабрыка і завод хімвалакна, лакафарбавы завод у Лідзе, мясакамбінаты ў Гродна, Ваўкавыску і Лідзе, аэрапорт у Абухава, тэлевізійны рэтранслятар ў Слоніме, спраектаваны новы драматычны тэатр, узведзены курган Славы, адкрыты медінстытут. Вялікія поспехі былі дасягнуты ў сельскай гаспадарцы, медыцыне, адукацыі, культуры, спорце. Змяняліся вёскі, актыўна вялося жыллёвае будаўніцтва ў гарадах.

У 1972 годзе Іван Фёдаравіч Мікуловіч быў пераведзены на працу ў ЦК КП Беларусі, член Партыйнай камісіі пры ЦК КП Беларусі.

Пасля смерці жонкі стала пражывае ў доме-інтэрнаце ў Ждановічах[3].

Двойчы абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і членам яго прэзідыума, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання, дэлегатам ХХІV з’езда КПСС.

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.