Іван Трафімавіч Цітоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1949 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | паталагічная анатомія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1934) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Васіль Фёдаравіч Чарвакоў[1] |
Узнагароды |
![]() |
Іван Трафімавіч Ціто́ў[2] (4 сакавіка 1875 — 27 лістапада 1949) — вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі, доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1927), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1939).
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Радамышль Кіеўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Радамышльскага раёна Жытомірскай вобласці Украіны). У 1893 скончыў Кіева-Пячорскую гімназію, у 1898 годзе — медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта і працаваў у ім асістэнтам кафедры паталагічнай анатоміі ў 1898—1900 гг. У 1900—1905 гг. на ваеннай службе — урач у Бесарабскім пяхотным палку. У 1905—1913 гг. працаваў празектарам у Кіева-Пакроўскай бальніцы і адначасова асістэнтам кафедры паталагічнай анатоміі ў Кіеўскім універсітэце. У 1913—1923 гг. на пасадах празектара, прыват-дацэнта кафедры паталагічнай анатоміі і адначасова прафесар у Кіеўскім жаночым медыцынскім інстытуце. У 1923—1930 гг. І. Т. Цітоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце — загадчык аб’яднанай кафедрай паталагічнай анатоміі і паталагічнай фізіялогіі медыцынскага факультэта і адначасова ў 1924—1928 гг. загадчык кафедрай судовай медыцыны. У 1930—1941 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1936—1938 гг. заснавальнік і загадчык кафедры паталагічнай анатоміі Віцебскага медыцынскага інстытута. У 1940 годзе абраны акадэмікам Акадэміі навук Беларускай ССР. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Беластоку і Нова-Вілейцы, займаўся прыватнай практыкай і лячэннем ваеннапалонных. У 1944—1949 гг. працаваў на пасадзе загадчыка кафедрай у Мінскім медыцынскім інстытуце і адначасова ў 1946—1949 гг. загадчыкам аддзела паталогіі у Інстытуце тэарэтычнай і клінічнай медыцыны Акадэміі навук БССР.
Памёр І. Т. Цітоў 27 лістапада 1949 г. у Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках.
Навуковая дзейнасць і грамадская дзейнасць
І. Т. Цітову належаць працы па паталагічнай анатоміі чумы, склеромы, раку, эндэмічнага валляка, хвароб сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, па высвятленні ролі гельмінтаў у паталогіі чалавека.
Аўтар больш за 50 навуковых прац. Сярод апублікаванага:
- Руководство для практических занятий по патологической гистологии — Мн., 1924.;
- Асновы паталагічнай анатоміі (ч. I: «Агульная паталагічная анатомія», 1935, ч. II: «Спецыяльная паталагічная анатомія», 1937).
Кіраваў выкананнем 7 дысертацый. Займаў пасаду старшыні Беларускага таварыства ўрачоў, быў членам Вучонага медыцынскага савета Наркамата аховы здароўя БССР.
Зноскі
- ↑ Червяков Василий Федорович (04(16).04.1894-03.01.1976) (руск.) // Сайт БДМУ
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
- Цітоў Іван Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 120.
Спасылкі
- Титов Иван Трофимович (20.02(04.03).1875-27.11.1949) Архівавана 23 ліпеня 2019. (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Іван Трафімавіч Цітоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Падручнік І. Т. Цітова «Асновы паталагічнай анатоміі» // Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка