Іван Сямёнавіч Казлоўскі
Дата нараджэння 11 (24) сакавіка 1900[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1993(1993-12-21)[1][2] (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Galina Sergeyeva[d]
Адукацыя
Прафесія оперны спявак, оперны рэжысёр
Гады актыўнасці з 1922
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст Украіны Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
IMDb ID 0468928
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Сямёнавіч Казлоўскі (11 [24] сакавіка 1900, вёска Мар’янаўка, Кіеўская губерня — 21 снежня 1993, Масква) — украінскі оперны і камерны спявак (лірычны спінтавы тэнар), рэжысёр. Народны артыст СССР (1940). Герой Сацыялістычнай Працы (1980).

З 7 гадоў спяваў у хоры Кіеўскага Міхайлаўскага манастыра, дзе быў заўважаны вядомым духоўным кампазітарам Аляксандрам Кошыцам. Пачаў спяваць у хоры Траецкага народнага дома ў Кіеве (тэатр Садоўскага), пазней — саліст Вялікага акадэмічнага хору. У 1920 годзе скончыў Кіеўскі музычна-драматычны інстытут (вакальны факультэт).

Падчас службы ў шэрагах Чырвонай Арміі (1920—1923) у горадзе Палтава ўдзельнічаў у спектаклях Украінскага музычна-драматычнага тэатра. У 1924 годзе — у трупе Харкаўскага опернага тэатра. У 1925—1926 гадах — саліст Свярдлоўскага опернага тэатра. У 1926 годзе быў запрошаны на службу ў Вялікі тэатр. Дэбютаваў у ролі Альфрэда («Травіята»), з першых гадоў службы ў Вялікім тэатры, выконваючы галоўныя тэнаравыя партыі, набыў папулярнасць і масу прыхільнікаў, у канцы 1930-х Казлоўскі становіцца адным з любімых спевакоў Сталіна.

У 1938 годзе Казлоўскі стварае Дзяржаўны ансамбль оперы СССР і становіцца мастацкім кіраўніком гэтага калектыву. Выступаў як оперны рэжысёр. У 1954 годзе, знаходзячыся на піку папулярнасці, Іван Сямёнавіч назаўжды пакінуў Вялікі тэатр. І. С. Казлоўскі памёр 21 снежня 1993, (па іншых крыніцах — 24 снежня). Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 10).

Зноскі

  1. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.