Іван Сямёнавіч Баба | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | не пазней за 1423 |
Смерць | не раней за 1436 |
Род | Друцкія |
Бацька | Сямён Дзмітрыевіч[1] |
Дзеці | Васіль Іванавіч Бабіч[d], Фёдар Іванавіч Бабіч і Канстанцін Іванавіч Друцкі[d] |
Іван Сямёнавіч Баба Друцкі (каля 1385 — пасля 1436) — князь.
Біяграфія
![](../I/Ivan_Drucki._%D0%86%D0%B2%D0%B0%D0%BD_%D0%94%D1%80%D1%83%D1%86%D0%BA%D1%96_(1431%252C_1930).jpg.webp)
Пячатка Івана Друцкага. 1431
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх. Сын Сямёна Дзмітрыевіча.
Магчыма, быў полацкім намеснікам (1409). Актыўны прыхільнік Свідрыгайлы ў час яго барацьбы супраць Жыгімонта Кейстутавіча, у 1431 годзе ўваходзіў у склад яго рады (пад адным з дзяржаўных актаў захавалася выява яго пячаткі — прататып больш позняга герба «Друцк»). Пасля перамогі Жыгімонта Кейстутавіча ў 1436 годзе выехаў у Пскоў, потым у Маскву разам з малодшымі сынамі Іванам, Васілём і Сямёнам Бабічамі, якія засталіся на маскоўскай службе. Старэйшыя сыны Канстанцін (каля 1410 — каля 1442) і Фёдар (каля 1410 — пасля 1446) засталіся ў ВКЛ.
Зноскі
- ↑ Баба-Друцкой, Иван Семенович // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 383.
Літаратура
- Вячаслаў Насевіч. Друцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 600. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.