Іван Рыгоравіч Друцкі-Любецкі
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]

Нараджэнне каля 1594[1]
Смерць не раней за 15 верасня 1649 і не пазней за 24 лютага 1651
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Рыгор Іванавіч Друцкі-Любецкі[1]
Маці Марына Фёдараўна Рудзецкая[d]
Жонка Н з Лавейкаў[d][2] і Настасся з Кісялёў[d][2]
Дзеці Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі[3], Ян Іванавіч Друцкі-Любецкі[d][2], Рыгор Іванавіч Друцкі-Любецкі[2] і Кацярына з Друцкіх-Любецкіх[d][4]
Веравызнанне праваслаўе[2]

Іван (Ян) Рыгоравіч Друцкі-Любецкі (нар. каля 1594 — пам. паміж 15 верасня 1649 і 24 лютага 1651[5]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Прадстаўнік роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Нарадзіўся ў сям’і князя Рыгора Іванавіча і Марыны (Марушы) Фёдараўны Рудзецкай (памерла паміж 1595 і 1602)[5].

Праваслаўны. 27 лістапада 1619 г. падпісаў скаргу[6] супраць крыўдаў, якія наносяцца праваслаўным цэрквам г. Менска з боку менскага ваяводы Пятра Тышкевіча[5].

Падстараста аршанскі (16211640), паборца земскі аршанскі (18.02.1621), разам з пісарам вялікім літоўскім Казімірам Львом Сапегам пасол ад Аршанскага павета на Варшаўскі сойм 1637 года ў Варшаве[5].

Набыў у Мацея і Гальшкі, народжанай Ласкоўскай, Весялоўскіх фальварак Пісароўшчына ў Аршанскім павеце. 21 кастрычніка 1644 атрымаў дэкрэт Луцкага земскага суда аб размежаванні яго маёнтка Козін з валоданнямі епіскапа луцкага і астрожскага князя Афанасія Пузыны, 18 студзеня 1645 выдаў жонцы запіс абзабеспячэнні ўзятай у яе пазыкі ў 3000 злотых на сёлах Козін (разам з дваром), Пярэспа, Саловін Луцкага павета, 21 лістапада 1645 атрымаў дэкрэт Кароннага Трыбунала па справе з дачкой сястры Аляксандры-Магдалены Ганнай, народжанай Гулевіч, Насілоўскай аб вылучэнні для яе долі ў маёнтку Любча[5].

Разам з сям’ёй у 1648 г., падчас наступу казакоў, выехаў у с. Відзенічы, дзе знаходзіўся на працягу года. Цэнтрам валынскіх валоданняў Івана быў Козін: 15 красавіка 1649 года ён унес у Луцкі гродскі суд маніфест аб знішчэнні маёмасных дакументаў у 1648 г. падчас нападу казакоў на яго. Станам на 1650 г. на Валыні валодаў 94 дымамі у сёлах Любча (16), Козін (7), Пярэспа (15), Рудка (5), Залесцы (12), Тыхоцін (5), Саловін (3) і двары ў Луцку (3). Яшчэ 30 дымоў былі спустошаны ў 1648—1649 гг[5].

Сям’я

У першым шлюбе з невядомай па імі Лавейкай, з якой меў трох сыноў і дачку[5]:

  • Мікалай;
  • Ян (нар. да 1637), езуіт;
  • Рыгор (нар. да 1637);
  • Кацярына, у шлюбе (адбыўся паміж 2 снежня 1654 і 6 сакавіка 1655) са стражнікам менскім Тамашам Цадроўскім. Разам з мужам вяла шматлікія судовыя працэсы з пляменнікам князя Багданам Мікалаевічам Друцкім-Любецкім;

З другой жонкай, Настассяй Кісель, дзяцей не меў[5].

Зноскі

  1. 1 2 Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // АрхіварыусДзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 335.
  2. 1 2 3 4 5 Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // АрхіварыусДзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 336.
  3. Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // АрхіварыусДзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 337.
  4. Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // АрхіварыусДзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 336–337.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI–XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус. — Мн.: 2016. — В. 14. — С. 327—346.
  6. У спісе падпісантаў пазначаны на другім месцы (пасля князя Аляксандра Агінскага), што сведчыць пра яго высокі сацыяльны статус.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.