Іван Міхайлавіч Ушакоў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1966 (56 гадоў) |
Род дзейнасці | мастак, сцэнограф |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды | |
![]() |
Іван Міхайлавіч Ушакоў (19 студзеня 1910, горад Барысаў — 26 жніўня 1966) — беларускі тэатральны мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1949).
Біяграфія
Скончыў у 1933 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. У 1933—1954 гадах працаваў у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы (у 1939—1952 гадах галоўны мастак).
Творчасць
У афармленні спектакляў шырока выкарыстоўваў выразныя сродкі жывапісу, сэнсавы і эмацыйны акцэнт рабіў на пейзажы. Стварыў дэкарацыі да спектакляў «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка, «Фландрыя» Э. Сарду, «Ірынка» К.Чорнага і «Хлопец з нашага горада» К. Сіманава (усе 1941).
- Эскіз дэкарацый да М. Клімковіча «Кацярына Жарнасек». 1938. НММБ
- Спектакль «Партызаны», 1938
- Эскіз дэкарацыі да спектакля «Пяюць жаваранкі» па п’есе Кандрата Крапівы, 1950
- Эскіз дэкарацыі да спектакля «Вішнёвы сад», 1951
- Эскіз дэкарацыі да спектакля «Прага застаецца маёй», 1952
- Эскіз касцюма да спектакля «Выбачайце, калі ласка!» па п’есе Андрэя Макаёнка. 1953
Заўвагі
Літаратура
- Ушакоў Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Міхайлавіч Ушакоў
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.