Іван Мікалаевіч Лушчыцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 верасня 1973 (66 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1952) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Іван Мікалаевіч Лушчы́цкі[1] (20 студзеня 1907, вёска Агароднікі, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 9 верасня 1973) — беларускі філосаф. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар філасофскіх навук (1952), прафесар (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1930). У 1934—1940 гадах навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1946—1947 гадах вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, з 1947 года намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута філасофіі і права АН БССР, адначасова загадчык кафедры Мінскага педагагічнага інстытута. У 1951—1953 гадах загадчык сектара АН БССР, з 1953 года прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
Працы па гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі другой паловы ХІХ стагоддзе. Прааналізаваў філасофскія і грамадска-палітычныя погляды К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча і іншых прадстаўнікоў беларускай культуры, раскрыў ўплыў ідэй А. І. Герцэна, М. Г. Чарнышэўскага на фарміраванне рэвалюцыйна-дэмакратычных поглядаў К. Каліноўскага, на развіццё грамадска-палітычнай думкі беларускага народа. Даследаваў прагрэсіўныя грамадскія ідэі ў вуснай народнай творчасці таго перыяду.
Асноўныя працы
- Передовая общественно-политическая и философская мысль в Белоруссии во второй половине 19 века : автореф. дис…. д-ра филос. наук / АН СССР, Ин-т философии. — М., 1951.
- Нарысы па гiсторыi грамадска-палiтычнай i фiласофскай думкi ў Беларусi ў другой палавiне XIX ст. — Мн., 1958.
- Крестьянское движение в Белоруссии после отмены крепостного права (1861—1862 годы) : документы и материалы / Ин-т истории АН БССР, Архивное упр. БССР, Центр. гос. ист. архив БССР, Гос. архив Минской обл. — Мн., 1959.
- Некоторые вопросы мировоззрения народа в белорусском дореволюционном фольклоре. — Мн., 1962 (ред.).
- Основы марксистско-ленинской этики : краткий курс лекций: [для вузов]. — Мн., 1965 (ред.).
- Основы научного атеизма: [учеб. пособие для вузов]. — Мн., 1967 (ред.).
- Ленинское атеистическое наследие и современность : [сборник статей] / Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Мн., 1971 (ред.).
- Производственная деятельность женщин и семья : [материалы симпозиума, 21-24 июня 1969 г.]. — Мн., 1972 (ред.).
- Общественная мысль в период восстания 1863 г. Кастусь Калиновский // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). — Мн., 1973.
- Основы марксистско-ленинской этики : [для вузов]. — Мн., 1974 (ред.).
Зноскі
Літаратура
- Лушчыцкі Іван Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 381. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лушчыцкі Іван Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 439. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Член-карэспандэнт ЛУШЧЫЦКІ Іван Мікалаевіч
- Іван Мікалаевіч Лушчыцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)