Іван Мікалаевіч Грэцкі
Дата нараджэння 31 жніўня 1898(1898-08-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 1937
Месца смерці
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Мікалаевіч Грэцкі[1] (1898, Косава — 1937) — дзеяч рэвалюцыйнага і нацыяльна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Пасол II кадэнцыі сейма Польскай Рэспублікі (1928–1930).

Біяграфія

Падчас Першай сусветнай вайны, а потым да 1920 года працаваў у гасцініцы ў Растове.

Пасля вяртання ў Беларусь далучыўся да Таварыства беларускай школы.

Іван Грэцкі. 1930

У 1924-27 гадах сакратар падпольнага райкама КПЗБ на Брэстчыне. У 1927 годзе арыштаваны. У 1928 годзе абраны (завочна) дэпутатам польскага сейма IІ кадэнцыі са спісу Беларускага рабоча-сялянскага саюза (?) (акруга Брэст)[2], у выніку чаго вызвалены з турмы[1].

Адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганне». 30 жніўня 1930 года арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў[1].

У выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР з 1932 года ў Мінску[1].

Арыштаваны НКВД у 1937, загінуў у зняволенні.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Грецкий Иван Николаевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169-170. — 737 с.
  2. Jan Grecki (польск.). Biblioteka Sejmowa - Parlamentarzyści RP. Праверана 16 снежня 2011.

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1996. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 168.
  • Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
  • (red. Анджэй Айненкель), Historia sejmu polskiego. Tom II, Warszawa 1989
  • (red. naukowa Анджэй Кунерт), Posłowie i senatorowie Rzeczypospolitej Polskiej 1919-1939. Słownik biograficzny. Tom II, Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2000
  • Krystyna Gomółka, Białorusini w II Rzeczypospolitej, Gdańsk 1992
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.