Іван Кузьміч Запарожац | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1884 ці 4 чэрвеня 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1952 |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Кузьміч Запарожац (17 чэрвеня 1884, Белая Царква — 1952) — савецкі архітэктар, брат вядомага рэвалюцыянера Пятра Запарожца[1].
Біяграфія
Скончыў архітэктурнае аддзяленне Кіеўскага мастацкага вучылішча.
У 1920-х гадах быў загадчыкам будаўнічага аддзела Савета раённых дум Масквы і старшынёй яго тэхнічнага савета[2].
Творчасць
Адзін з аўтараў універсітэцкага гарадка і ў тым ліку даваеннага галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, стваральнік жылых дамоў у Хосце, Сочы і іншых аб’ектаў.
Акрамя гэтага з’яўляецца аўтарам нерэалізаванага праекта Дома Саветаў у Омску[3] і аўтарам аднаго з дамоў у Ансамбле жылых дамоў кааператыва палярнікаў у Маскве[4].
Зноскі
- ↑ Остров Двиново (руск.)
- ↑ Советская архитектура 1920-х годов: организация проектирования. С. 35
- ↑ Дом Советов Архівавана 26 лютага 2017. (руск.)
- ↑ Нормативно-правовые акты г. Москвы. 23.10.2013(недаступная спасылка) (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.