Іван Захаравіч Сцяпанаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў |
||||||
Папярэднік | Сяргей Красоўскі | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Ільінкоўскі | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Даніла Валковіч Апанас Кавалёў Кузьма Кісялёў Іван Былінскі |
||||||
Папярэднік | Емяльян Жуковіч | ||||||
Пераемнік | Гаўрыіл Катляроў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 лістапада 1903 |
||||||
Смерць | 11 сакавіка 1981 (77 гадоў) | ||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | ||||||
Званне | маёр | ||||||
Узнагароды |
|
Іва́н Заха́равіч Сцяпа́наў (15 лістапада 1903, в. Вялікая Любшчына, цяпер Віцебскага раёна Віцебскай вобласці — 11 сакавіка 1981) — беларускі дзяржаўны дзеяч, наркам фінансаў БССР (1937—1941), старшыня Пінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Біяграфія
Скончыў Ленінградскую Фінансавую Акадэмію (1937).
Рана застаўся без бацькі, дапамагаў маці гадаваць 8 дзяцей. Скончыў 2 класы пачатковай школы. У 12 гадоў пайшоў батрачыць. У 1923 годзе паступіў на працу ў сельсавет, уступіў у камсамол. Неўзабаве быў абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі[1].
З 1930 года працаваў загадчыкам спачатку Суражскага, пасля Любанскага раённага фінаддзела. З мая 1937 года прызначаны начальнікам Фінансава-бюджэтнай інспекцыі Народнага камісарыята фінансаў БССР.
У лістападзе 1937 года стаў выконваючым абавязкі наркама фінансаў БССР, замяніўшы на пасадзе рэпрэсаванага наркама Е. П. Жуковіча. З 28 ліпеня 1938 года па 1941 год[2] быў наркамам фінансаў БССР.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (1941—1944).
З 1944 па 1946 год — упаўнаважаным Народнага камісарыята нарыхтовак СССР па Беларускай ССР.
Са жніўня 1946 года — старшыня Пінскага абласнога выканаўчага камітэта[1].
У маі 1948 года быў прызначаны начальнікам Групы нарыхтовак Савета Міністраў БССР.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940—1950)[1].
Крыніцы
Спасылкі
- Степанов Иван Захарович (руск.). Пинчуки и пинчане (4 верасня 2018).