Іван Захаравіч Сурта
прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[d]
люты 1936 снежань 1937
Папярэднік Павел Восіпавіч Горын
Пераемнік Канстанцін Васілевіч Гораў
народны камісар аховы здароўя БССР
1933 1936
Папярэднік Рыгор Міхайлавіч Шпектараў[d]
Пераемнік Павел Паўлавіч Бурачэўскі

Нараджэнне 10 (22) лістапада 1893
Смерць 20 снежня 1937(1937-12-20) (44 гады)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, педагог, палітык, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Род войскаў Руская імператарская армія
Бітвы

Іван Захаравіч Сурта́[1] (10 (22) лістапада 1893, в. Бяседавічы, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць — 20 снежня 1937) — дзяржаўны дзеяч БССР. Прэзідэнт Акадэміі навук Беларускай ССР (люты 1936 — снежань 1937; віцэ-прэзідэнт 1932—1936). Акадэмік АН БССР (1936).

Біяграфія

Скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта (1918). Член РКП(б) з 1918 года. У сакавіку 1918 года прызначаны старшынёй Клімавіцкага павятовага выканкама. У 1919 годзе — старшыня Гомельскага губвыканкама, член Савета абароны Гомельскага ўмацаванага раёна.

З 1920 года — штатны супрацоўнік ВЧК і ДПУ.

Скончыў Інстытут чырвонай прафесуры (1932). У 1933—1936 гадах наркам аховы здароўя БССР, у 1936—1937 прэзідэнт АН БССР. У 1935—1937 гадах член ЦВК БССР, у 1936—1937 гадахмкандыдат у члены, член Прэзідыума ЦВК БССР. Арыштаваны 27.8.1937 ў Мінску як «член антысавецкай арганізацыі пpавых». 19.12.1937 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны за «шкодніцтва ў галіне аховы здароўя» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Васілём Дружчыцам, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іосіфам Валадзько, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек)

Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у 1956 годзе.

Бібліяграфія

  • За павышэнне ўраджайнасці сацыялістычных палёў: (да сесіі БАН) / І. З. Сурта // Савецкая краіна. — 1932. — № 12. — С. 3-17.
  • Натуральна-гістарычны матэрыялізм (манізм) у святле марксізма-ленінізма / І. З Сурта, Г. П. Брыхнічоў // Запіскі Беларускай Акадэміі навук. 1934. Кн.3. — С. 113—132.
  • Аб плане работ Акадэміі навук БССР на 1936 г. і аб умовах яго выканання / І. З. Сурта // Запіскі Акадэміі навук БССР. — 1936. — Кн. 6. — С. 30-38.
  • I. П. Паўлаў i яго вучэнне / І. З. Сурта // Запіскі Акадэміі навук БССР. 1936. — Кн. 5. — С. 1-5.
  • Ампер / І. З. Сурта, Г. П. Брыхнічоў // Запіскі Акадэміі навук БССР. 1936. — Кн. 6. — С. 39-54.
  • Право на образование / И. Сурта, В. Андреева // Под знаменем марксизма. — 1937. — № 2. — С. 40-55.

Зноскі

Літаратура

  • Сурта́ Іван Захаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 283. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2001. — С. 449. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.