Іван Данілавіч Юркевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 чэрвеня (5 ліпеня) 1902 ці 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 1991 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, геабатанік, лесавод |
Навуковая сфера | геабатаніка, феналогія[d] і лесаводства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР, прафесар |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Віктар Сцяпанавіч Гельтман, Віктар Іванавіч Парфёнаў і Уладзімір Сцяпанавіч Адзярыха |
Член у | |
Прэміі |
![]() ![]() ![]() |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Іван Данілавіч Юркевіч (нар. 22 чэрвеня 1902, в. Сяргеевічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 21 верасня 1991) — беларускі вучоны-геабатанік, фенолаг, лесавод. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956; член-карэспандэнт з 1953), доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1949). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968)[3].
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1930)[3]. З 1930 г. выкладчык, асістэнт, дацэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытута[3], адначасова з 1932 г. старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, намеснік дырэктара, загадчык кафедры Беларускага НДІ лясной гаспадаркі. З 1953 г. загадчык лабараторыі і дырэктар Інстытута лесу АН БССР, з 1956 г. загадчык лабараторыі Інстытута біялогіі АН БССР[3], з 1963 г. дырэктар, з 1967 г. загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР[3].
Прэзідэнт Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства з 1956 года[3].
Навуковая дзейнасць
Работы па пытаннях лясной, лугавой і балотнай расліннасці, феналогіі, плоданашэння, унутрывідавых формаў драўняных раслін[3]. Распрацаваў геабатанічнае раянаванне Беларусі, даў класіфікацыю тыпаў лясоў, правёў даследаванні па ацэнцы стану і аднаўленні сусветна вядомых беларускіх дуброў[3]. Вывучаў структуру расліннага покрыва, заканамернасці яго размяшчэння на тэрыторыі Беларусі і ахове каштоўнага мясцовага генафонду расліннага покрыва. Сумесна з вучнямі абагульніў найважнейшыя вынікі даследаванняў асноўных фармацый лясоў, распрацаваў прынцыпы і рэгіянальную методыку картаграфавання расліннасці і на гэтай аснове стварыў серыю геабатанічных карт рэспублікі і асобных рэгіёнаў[3].
Бібліяграфія
- Библиография научных трудов академика АН БССР И. Д. Юркевича. — Мн., 1977.
- Леса Белорусского Полесья. — Мн., 1977. (разам з М. Ф. Лоўчым і В. С. Гельтманам)
- Сосновые леса Белоруссии. — Мн., 1984. (разам з М. Ф. Лоўчым)
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія СССР 1951 года і Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года[3].
Гл. таксама
- Лідзія Іванаўна Навічыхіна (Юркевіч) — пляменніца Івана Юркевіча
Зноскі
Літаратура
- Типы лесов Белорусской ССР. Мн.: Гос. изд-во БССР, 1948.
- Дубравы Белорусской ССР и их восстановление. 2-е изд. Мн.: Изд-во АН БССР, 1960.
Спасылкі
- Іван Данілавіч Юркевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)