Іван Наскевіч
Сцяг Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Сцяг
10 лістапада 2015 11 сакавіка 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Валянцін Шаеў
Пераемнік Дзмітрый Гара

Нараджэнне 25 сакавіка 1970(1970-03-25) (54 гады)
Адукацыя
Дзейнасць юрыст
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іва́н Дані́лавіч Наске́віч (нар. 25 сакавіка 1970, в. Цераблічы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі юрыст. З’яўляўся старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з 2015 года да сакавіка 2021 года.

Біяграфія

У 1988—1990 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР. У 1995 годзе з адзнакай скончыў Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 2005 годзе скончыў з адзнакай Палескі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканаміст».

З сакавіка 1995 да 2015 года — на службе ў органах пракуратуры Брэсцкай вобласці, дзе 12 гадоў працаваў на следчай працы, прайшоўшы шлях ад следчага пракуратуры горада Пінска да старэйшага следчага па найважнейшых справах пракуратуры Брэсцкай вобласці, з 2007 года ўзначальваў пракуратуру Пінскага раёна.

З 31 ліпеня 2012 года займаў пасаду пракурора Брэсцкай вобласці[1].

10 лістапада 2015 года прызначаны старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].

У 2016 годзе без адрыву ад службы атрымаў трэцюю вышэйшую адукацыю, скончыўшы Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва». 22 лютага 2016 года Івану Наскевічу прысвоілі спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі[3].

11 сакавіка 2021 года адпраўлены ў адстаўку з пасады старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[4]. Паводле адваката Андрэя Мачалава, сярод кліентаў якога былі пацярпелыя, якія хацелі завядзення крымінальных спраў па факце катаванняў на Акрэсціна, усе факты катаванняў у сваю вытворчасць прыняў цэнтральны апарат Следчага камітэта, які праводзіў праверку, але, калі тагачасны яго кіраўнік Наскевіч паставіў пытанне пра гэта на нарадзе сілавікоў, адразу быў звольнены[5].

Санкцыі ЕС, іншых краін

31 жніўня 2020 года Іван Наскевіч быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[6].

6 лістапада 2020 года стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў па ўсім Еўрапейскім Саюзе як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[7]. 24 лістапада да гэтага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], а 11 снежня — і Швейцарыя[9]. Акрамя таго, 6 лістапада Наскевіч трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[10] і Канады[11].

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2019)[12].

Сям’я

Жанаты, мае дачку і двух сыноў.

Зноскі

  1. Іван Наскевіч прызначаны пракурорам Брэсцкай вобласці (руск.). http://naviny.by/+(1 жніўня 2012).
  2. Іван Наскевіч назначаны старшынёй Следчага камітэта. http://belta.by/+(10 лістапада 2015).
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2016 г. № 71 «О присвоении специального звания»
  4. https://news.tut.by/economics/641043.html Архівавана 11 сакавіка 2021.
  5. «Не адмаўляў увогуле нікому, пабачыўшы 10 жніўня жудасную карціну ў Бальніцы хуткай дапамогі» . Наша Ніва. Белорусский партизан (25 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
  6. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны сьпіс. Беларуская служба Радыё «Свабода» (31 жніўня 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  7. Council Implementing Decision (CFSP) 2020/1650 of 6 November 2020 implementing Decision 2012/642/CFSP concerning restrictive measures against Belarus (англ.). EUR-Lex. Праверана 11 November 2020.
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  9. Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (англ.). Федэральны савет Швейцарыі (11 снежня 2020). Праверана 6 верасня 2021.
  10. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Урад Вялікабрытаніі. Праверана 8 верасня 2021.
  11. Belarus sanctions (англ.). Урад Канады (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  12. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2019 года № 801 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 5 сакавіка 2021.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.