Іван Гашпаравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
славацк.: Ivan Gašparovič | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рудольф Шусцер | ||||||
Пераемнік | Андрай Кіска | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 сакавіка 1941[1][2][…] (83 гады) |
||||||
Жонка | Silvia Gašparovičová[d] | ||||||
Дзеці | Дэніза, Іва | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, настаўнік, педагог | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Іван Гашпаравіч (славацк.: Ivan Gašparovič, нар. 27 сакавіка 1941, Полтар) — дзяржаўны дзеяч Славакіі, прэзідэнт Славацкай рэспублікі з 2004, вучоны-юрыст.
Біяграфія
- У 1964 скончыў юрыдычны факультэт універсітэта імя Коменскага ў Браціславе.
- У 1965—1966 працаваў у абласной пракуратуры ў гарадах Марцін і Нітра.
- У 1966—1968 — пракурор гарадской пракуратуры Браціславы.
- У 1966—1989 — намеснік старшыні міжнароднай камісіі Чэхаславацкай хакейнага саюза.
- У 1968 абараніў дысертацыю і з гэтага ж года выкладаў на кафедры крымінальнага права, крыміналогіі і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта ўніверсітэта імя Коменскага.
- У 1989 — сустаршыня Форуму незалежных юрыстаў Славакіі.
- У 1990 — прарэктар універсітэта імя Коменскага.
- У ліпені 1990 — сакавіку 1992 — генеральны пракурор Чэшскай і Славацкай Федэратыўнай рэспублікі (ЧСФР).
- У 1992 — прафесар і член навуковага савета ўніверсітэта імя Коменскага.
- З чэрвеня 1992 — член прэзідыума Нацыянальнага савета (парламента) Славацкай рэспублікі.
- У 1994—1998 — старшыня Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі.
- У 1998—2002 — дэпутат Нацыянальнага савета Славацкай рэспублікі.
Зноскі
- ↑ Ivan Gašparovič // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 Evidence zájmových osob StB
Спасылкі
- Prezident Slovenskej republiky (славацк.) (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.