Іван Васільевіч Манькоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1943 (47 гадоў) ці 14 сакавіка 1943 (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
|
Іван Васільевіч Манькоўскі (4 кастрычніка 1895, Орша — 14 сакавіка 1943) — Герой Сацыялістычнай Працы (1943).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Оршы ў сям’і чыгуначнікаў. У 23 гады ўзначальваў Аршанскую дыстанцыю сувязі і быў адзіным сувязістам — транспартнікам, адным з першых савецкіх спецыялістаў на гэтай пасадзе, якія ўваходзілі ў Савет пры Наркамаце шляхоў зносін СССР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у кіраванні Калінінскай чыгуначнай дарогі. Увесь час знаходзіўся на галоўным камандным пункце, забяспечваючы ў самыя цяжкія гадзіны надзейную працу лініі сувязі. У ноч з 14 на 15 сакавіка 1943 года загінуў на баявым пасту.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 3 лістапада 1943 года пасмяротна.
Узнашароды
- Герой Сацыялістычнай Працы (пасмяротна)
- Медаль «Серп і Молат»
- Ордэн «Знак пашаны»
- Ордэн Леніна
Літаратура
- Маньковский Иван Васильевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 271.
- Маньковский Иван Васильевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 148.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.