Іван Анісімавіч Інсараў
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
1959 1963
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
1963 1967
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
1967 1971
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
1955 1959
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
1951 1955
2-і міністр аховы здароўя БССР
1948 1966
Папярэднік Міхаіл Іванавіч Кавалёнак
Пераемнік Мікалай Яўсеевіч Саўчанка

Нараджэнне 8 лютага 1903(1903-02-08)[1]
Смерць 16 лютага 1983(1983-02-16) (80 гадоў)
Дзеці Наталля Іванаўна Інсарава[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук[2]
Навуковае званне
Дзейнасць урач, міністр аховы здароўя, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Іван Анісімавіч Інса́раў[3] (8 лютага 1903 — 16 лютага 1983) — савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1964). Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1964)[4].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1903 годзе ў вёсцы Селішча Слуцкага павета Мінскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ ў 1927 годзе[4].

З 1929 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 19291946 гадах — загадчык сельскім урачэбным участкам ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, урач паліклінікі № 1 горада Барысава, неўрапатолаг 1-й Савецкай бальніцы Барысава, ардынатар, загадчык стацыянарам Беларускага навукова-даследчага інстытута фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі, загадчык аддзела аховы здароўя Мінскага аблвыканкама (1941)[4].

У гады Вялікай Айчыннай вайны — памочнік начальніка і начальнік эвакашпіталя, у 1943—1945 гадах працаваў начальнікам санітарнага аддзела Беларускага штаба партызанскага руху[5]. Пасля вайны намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама (1944—1945), дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (1945), міністр аховы здароўя БССР (1948—66)[4].

Сям’я

Дачка — Наталля Іванаўна Інсарава (нар. 1936) — беларуская вучоная ў галіне рэалогіі палімераў, узаемадзеяння лазернага выпраменьвання з рэчывам, малекулярнай спектраскапіі, педагагікі ВНУ. Дацэнт кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны шырокаму колу праблем арганізацыі аховы здароўя і здароўя насельніцтва, партызанскай медыцыне[4]. Аўтар 80 навуковых прац[5].

Грамадская дзейнасць

Галоўны рэдактар часопіса «Здравоохранение Белоруссии» (1967—1979)[4].

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 3-га, 4-га, 5-га, 6-га, 7-га скліканняў. Член ЦК КПБ (1952—1956, 1960—1971)[6]. Дэлегат XXII з’езда КПСС[4].

Зноскі

Літаратура

  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь / Белорус. ассоц. социалгигиенистов и организаторов здравоохранения; ред. М. З. Ивашкевич, И. В. Манулик. — Минск: Тип. «Победа», 2002. — С. 13—14. (руск.)
  • Иван Анисимович Инсаров (к 100-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2003. — № 2. — С. 59—60. (руск.)
  • Інсараў Іван Анісімавіч. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 262. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
  • Здравоохранение Беларуси : знаменательные и юбилейные даты, 2008 год. — Минск, 2008. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.