князь Іван Андрэевіч Хаванскі
Начальнік Стралецкага прыказа
17 мая 17 верасня 1682
Манарх Іван V і Пётр I
Папярэднік Юрый Аляксеевіч Далгарукі
Пераемнік Венедыкт Андрэевіч Змееў

Нараджэнне XVII стагоддзе
Смерць 17 верасня 1682(1682-09-17)
Род Хаванскія[d]
Бацька Andrey Khovansky[d][1]
Жонка Ірына-Анастасія Фёдараўна Пушкіна
Дзеці Андрэй, Іван, Пётр Вялікі і Васіль
Дзейнасць ваенны
Званне ваявода

Іван Андрэевіч Хаванскі (? — 17 верасня 1682), князь, ваявода і палітычны дзеяч Маскоўскай дзяржавы, род якога паходзіў ад Гедымінавічаў.

Службу пачаў пры цары Міхаіле Раманаве. У 1636 г. ужо быў стольнікам, у 1659 г. атрымаў чын баярына. У час вайны 1654—1667 гадоў быў царскім ваяводам у Магілёве (16561658), пазней узначальваў буйную вайсковую групоўку, з якой спрабаваў заняць заходнія землі ВКЛ, але пацярпеў шэраг няўдач (1660, 1661, 1664). Пасля разгрому Меднага бунту ў Маскве ўзначальваў галоўную следчую камісію. Пакараны смерцю (1682) за спробу выкарыстаць чарговае стралецкае паўстанне ва ўласнай барацьбе за ўладу.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура

  • Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.— 143, [2] с.: іл. — ISBN 5-343-01637-5.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.