Іван Андрэевіч Макіёнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1944 (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Званне | старшына другой стацці |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Іван Андрэевіч Макіёнак (15 ліпеня 1914, в. Гарадзілавічы, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 28 сакавіка 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
Беларус. З 1936 года ў Чырвонай Арміі . З 1941 года на Чарнаморскім флоце. Удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Марыупаля, Новарасійска, Бярдзянска. За выдатнае выкананне баявых заданняў пры вызваленні Марыупаля ў верасні 1943 года быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Старшыня 2 стацці Макіёнак у ноч на 26.03.1944 г. у ліку дэсантнага атрада пад камандаваннем старэйшага лейтэнанта К. Ф. Альшанскага быў высаджаны ў тыл ворага ў порт горада Мікалаеў. Два дні да падыходу савецкіх войскаў атрад вёў бой, адбіў 18 атак ворага. І. А. Макіёнак загінуў у гэтым баі 28.03.1944 г.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20.04.1945 г. пасмяротна.
Пахаваны ў брацкай магіле ў Мікалаеве. Яго імя носіць адна з вуліц горада Мікалаева.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 537.
Спасылкі
- Іван Андрэевіч Макіёнак на сайце «Героі краіны»
- Макіёнак Іван Андрэевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Макіёнак Іван Андрэевіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць