Іаяс | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
842 да н.э.[1] |
Смерць |
795 да н.э. |
Месца пахавання | |
Род | дом Давіда[d] |
Бацька | Ахозія, цар іудзейскі[2][3][…] |
Маці | Цыўя[d][1] |
Жонка | Joaddan[d] |
Дзеці | Амасія, цар іудзейскі[4] і Амоц[d] |
Дзейнасць | манарх |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаяс (іўрыт: יְהֹואָשׁ — «Іегова дае спакой»; грэч. Ιωας; лац.: Joas) — восьмы цар паўднёвага Іўдзейскага царства, адзіны ацалелы сын іўдзейскага цара Ахозіі. Яго маці была Цыў’я з Вірсавіі. Традыцыйнымі гадамі яго панавання лічацца 835—796 да н.э.
Біяграфія
Яшчэ немаўля, яго выратавала ад забойства Гафоліяй Іясавефа, дачка цара Іярама. На працягу шасці год хлопчык хаваўся ў Іерусалімскім храме, а на сёмы год у краіне адбылася арганізаваная святаром Іядаем рэвалюцыя, у выніку якой Гафолія была забіта, а сталец заняў непаўналетні цар.
Пакуль быў жывы першасвятар Іядай, Іаяс прытрымліваўся яго саветаў і падтрымліваў служэнне Адзінаму Богу. Іаяс аднавіў Іерусалімскі храм, клапаціўся пра ахвяраванні на яго. Аднак пасля смерці Іядая цар звярнуўся да шанавання язычніцкіх багоў, што выклікала гнеў Бога. Сын Іядая — Захарыя рашуча выступіў супраць язычніцкіх ахвяраванняў, за тое цар загадаў забіць прарока. Прарок загінуў акурат у Храме, падчас ахвяравання. Наступствам гэтага стала нашэсце на Іўдзею сірыйцаў, якія спустошылі краіну. Толькі пасля выплаты вялікай кантрыбуцыі сірыйскі цар Азаіл адступіў ад Іерусаліма.
Гэтыя падзеі выклікалі эканамічны і палітычны заняпад у краіне. Супраць цара была складзена змова, ён быў забіты сваімі ўраднікамі і пахаваны «ў горадзе Давіда, але не са сваімі продкамі».
Зноскі
- 1 2 1 // ΠΑΡΑΛΕΙΠΟΜΕΝΩΝ Β
- ↑ А. Л. Иоас // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 718.
- ↑ Никифор (Бажанов) Иоас // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск II — М.: 1892. — С. 95–96.
- ↑ 21 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Δ