Іанічны ордар: 1 — антаблемент, 2 — калона, 3 — карніз, 4 — фрыз, 5 — архітраў, 6 — капітэль, 7 — ствол, 8 — база, 9 — стылабат, 10 — стэрэабат.
Старажытнагрэчаская іанічная калона ў кнізе Nordisk familjebok, 1910 год
Капітэль калоны Эрэхтэёна, Афінскі акропаль

Іанічны ордар — адзін з трох старажытнагрэчаскіх архітэктурных ордараў. Ад больш ранняга дарычнага ордара адрозніваецца большай лёгкасцю прапорцый і дэкорам усіх яго частак. Адметнай рысай іанічнага ордара з'яўляецца спосаб афармлення капітэлі, якая выконваецца ў выглядзе двух процілегла размешчаных валют. Іанічны ордар у часы антычнасці лічыўся «жаночым» ордарам, за кошт сваёй вытанчанасці, вытанчанасці і дадатковымі разнастайнымі ўпрыгажэннямі.

Узнік у сярэдзіне VI стагоддзі да н.э. у Іоніі на паўночна-заходнім узбярэжжы Малой Азіі ля Эгейскага мора. Распаўсюдзіўся па тэрыторыі Старажытнай Грэцыі ў V стагоддзі да н.э.

Першым з вялікіх іанічных храмаў быў храм Геры на Самасе, пабудаваны прыблізна ў 570—560 гадах да н.э. архітэктарам Раікасам і неўзабаве разбураны ў выніку землетрасення.

Найбольш выразным прадстаўніком іанічнага ордара стаў храм Артэміды Эфескай, прызнаны адным з «Сямі цудаў свету».

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Михайловский И. Б. Теория классических архитектурных форм. М.: Изд. В. Шевчук, 2003.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.