Іаган Генрых | |
---|---|
ням.: Johann Heinrich чэшск.: Jan Jindřich | |
| |
Нараджэнне |
12 лютага 1322 ці 12 лютага 1322[1] |
Смерць |
12 лістапада 1375[3] (53 гады) ці 12 лістапада 1375[1] (53 гады) |
Месца пахавання | |
Род | Люксембургі[d] |
Бацька | Іаган Люксембургскі |
Маці | Елізавета Багемская |
Жонка | Маргарыта Маўльташ[d][4], Маргарэт Апаўская[d][4], Маргарыта Аўстрыйская[4] і Elizabeth of Oettingen[d][4] |
Дзеці | Ёст[5], Эльжбета Мараўская[d][5], John Soběslav of Luxembourg-Moravia[d][5], Пракоп[d][5], Кацярына Люксембургская[d], Ян з Маравы[d] і Ганна Мараўская[d] |
Дзейнасць | кароль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаган Генрых (ням.: Johann Heinrich), Я́н І́ндржых (чэшск.: Jan Jindřich; 12 лютага 1322, Мельнік — 12 лістапада 1375) — маркграф Маравіі з 1349 года, граф Ціроля ў 1335—1341 гадах, з Люксембургскай дынастыі.
Біяграфія
Іаган Генрых быў трэцім сынам караля Чэхіі Яна Люксембургскага і Лізаветы Пржэмыслаўны, дочкі чэшскага караля Вацлава II. Старэйшы брат Іагана Генрыха Карл IV стаў у 1346 годзе каралём Германіі і, пазней, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У 1330 годзе Іаган Генрых, якому было толькі восем (паводле іншых звестак сем) гадоў, ажаніўся з Маргарытай, спадчынніцай Цірольскага графства. Гэта быў дынастычны саюз, заключаны з мэтай спынення працяглай барацьбы паміж Люксембургскай і Горыцка-Цірольскай дынастыямі за чэшскі прастол. Ён мог забяспечыць далучэнне Люксембургамі вялізарных уладанняў цірольскіх графаў у паўднёвай Германіі (уключаючы Карынтыю і Крайну). Аднак, калі ў 1335 годзе Маргарыта Цірольская атрымала пасля смерці свайго бацькі прастол ў спадчыну, Ян Люксембургскі, паглынуты італьянскімі авантурамі, не змог замацаваць сваю ўладу ў яе ўладаннях. У выніку Карынтыя і Крайна адышлі да аўстрыйскіх Габсбургаў, а Маргарыце і Іагану Генрыху застаўся толькі Ціроль.
Кіраванне Іагана Генрыха ў Ціролі працягвалася нядоўга: у 1341 годзе ён быў выгнаны сваёй жонкай з графства, а неўзабаве Маргарыта выйшла замуж за Людвіга V Баварскага. Хоць Люксембургам удалося арганізаваць масіраваную прапагандысцкую кампанію супраць Маргарыты, з прыцягненнем Папы Рымскага, які адлучыў Маргарыту ад царквы і абвясціў яе самай пачварнай жанчынай у гісторыі, Ціроль быў страчаны для Іагана Генрыха.
У 1349 годзе, пасля ўступа Карла IV на прастол Чэхіі, Іаган Генрых атрымаў ад свайго старэйшага брата ў апанаж Маравію. У якасці маркграфа Маравіі Іаган Генрых знаходзіўся цалкам пад кантролем свайго больш выдатнага старэйшага брата і не праводзіў незалежную ад Чэхіі знешнюю палітыку.
У 1350 годзе ён ажаніўся ў другі раз з Маргарытай, дачкой князя опаўскага, ад якой меў некалькі дзяцей, у тым ліку і будучага германскага анты-караля Ёста Люксембургскага.
Шлюб і дзеці
- (1330, разв. 1349) Маргарыта (1318—1369), графіня Ціроля
- (1350) Маргарыта (1330—1363), дачка Мікулаша II, князя Опаўскага
- Ёст (1351—1411), маркграф Маравіі (c 1375) і Брандэнбурга (з 1388), анты-кароль Германіі (з 1410)
- Кацярына (1353—1378), замужам (1372) за Генрыхам, герцагам Фалкенберга
- Пракоп (1355—1405), маркграф Маравіі (з 1375)
- Іаган Сабеслаў (1356—1394), патрыярх Аквілеі (з 1387)
- Лізавета (пам. 1400), замужам (1366) за Вільгельмам I, маркграфам Мейсена
- Ганна (пам. 1405), замужам за Пятром са Штэрнберка
- (1364) Маргарыта Габсбург (1346—1366), дачка Альбрэхта II, герцага Аўстрыі
- (1366) Лізавета Отынген (пам. 1409)
Зноскі
- 1 2 3 4 Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage