Іаан VI Кантакузін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ιωάννης ΣΤ΄ Καντακουζηνός | |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Іаан V (1347 — 1354), Матфей (1353 — 1354) |
||||||
Папярэднік | Іаан V | ||||||
Пераемнік | Іаан V | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1292[1] |
||||||
Смерць |
15 чэрвеня 1383 ці 1383[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Кантакузіны[d] | ||||||
Бацька | Міхаіл Кантакузін[d] | ||||||
Маці | Тэадора Палеалагіня Кантакузіна[d] | ||||||
Жонка | Ірына Асень[d][2] | ||||||
Дзеці | Мануіл Кантакузін[d], Алена Кантакузін[d], Феадора Хатун[d] і Матфей Кантакузін[d][3] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Дзейнасць | пісьменнік, гісторык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаан VI Кантакузін (грэч. Ιωάννης ΣΤ΄ Καντακουζηνός; каля 1293, Канстанцінопаль — 15 чэрвеня 1383, Містра) — імператар Візантыйскай імперыі ў 1347-1354 гадах.
Пра Андроніку III Палеалогу галоўнакамандуючы імператарскімі войскамі. З 1341 года рэгент пры непаўналетнім Іаане IV Палеалогу, узначаліў паўстанне супраць яго і ў кастрычніку 1341 года абвешчаны імператарам. У 1347 годзе з дапамогай туркаў захапіў Канстанцінопаль, зрабіў Іаана V суправіцелем і выдаў замуж за яго сваю дачку. У 1349 годзе задушыў паўстанне зілотаў. На працягу свайго праўлення вёў беспаспяховыя войны, у выніку якіх заходнія вобласці імперыі захапілі сербы, усходнія — туркі, на астравах панавалі генуэзцы і венецыянцы. Усеагульная незадаволенасць яго ўнутранай і знешняй палітыкай прымусіла адрачыся ад трона (1354) і прыняць пострыг. У манастыры напісаў "Гісторыю" (ахоплівае падзеі 1320-1356), каштоўную багатым фактычным матэрыялам.
Зноскі
- 1 2 Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- Donald M. Nicol. The Reluctant Emperor: A Biography of John Cantacuzene, Byzantine Emperor and Monk, c. 1295—1383. Cambridge, 2002.
Спасылкі
- John VI Cantacuzenus (англ.). Энцыклапедыя Брытаніка. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 25 сакавіка 2010.