Іаан IV Поснік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Ιωάννης Δ΄ Νηστευτής | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Еўтыхій | ||||||
Пераемнік | Кірыяк | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Нараджэнне |
VI стагоддзе |
||||||
Смерць |
2 верасня 595 |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаан IV Поснік (памёр у 595) — Канстанцінопальскі патрыярх у 582—595 гг. Шануецца як святы у ліку свяціцеляў, памяць у Праваслаўнай царкве 30 жніўня і 2 верасня (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве 2 верасня.
Сын бедных бацькоў; хацеў займацца якім-небудзь рамяством і не атрымаў школьнай адукацыі, але, пад уплывам аднаго манаха, стаў строгім аскетам-поснікам і быў пасвечаны ў дыяканы. Абраны ў патрыярхі, ён жадаў было выратавацца ад гэтага сану ўцёкамі, але быў утрыманы. Адрозніваўся асаблівай любоўю да бедных і сам заставаўся ўсё жыццё бедняком. Яго называлі умяшчальняй дабрадзейнасцей.
Іаан Поснік першым стаў ужываць у дачыненні да сваёй кафедры назву «Усяленскі Патрыярхат», чым выклікаў рэзкую крытыку з боку Папы Рымскага Св. Рыгора I Вялікага (Рыгора Дваяслова), які ў процівагу яму прыняў тытул «Раб Рабоў Божых» («servus servorum Dei»), які захоўваецца за Папамі дагэтуль.
Сачыненні
- «Пра пакаянне» — павучанне пра распазнанне і адрозніванне грахоў;
- «Пра споведзь» — павучанні пра тое, як паступаць святару з тым, хто каецца (суровыя правілы Васіля Вялікага пра епітым’і тут значна саслаблены);
- «Пасланне да Дзевы, якая прысвяціла сябе Богу»;
- «Пра лжэпрарокаў і настаўнікаў».
Акрамя таго ў рукапісе вядомыя яго сачыненні «Пра выхад душы» і «Пра літургію».
Зноскі
Літаратура
- Барсов Н. И., Болдаков И. М. Иоанн, константинопольские патриархи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаан IV Поснік
- Святы Іаан IV Поснік, Патрыярх Канстанцінопальскі на сайце Праваслаўе.Ru