Іаан (Помер) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Руская праваслаўная царква | ||||||
Пераемнік | Феафілакт (Кляменцьеў) | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, праваслаўны епіскап, праваслаўны святар, Eastern Orthodox monk | ||||||
Месца працы | |||||||
Імя пры нараджэнні | лат.: Jānis Pommers | ||||||
Нараджэнне |
6 (18) студзеня 1876 |
||||||
Смерць |
12 кастрычніка 1934 (58 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Епіскап Іаан (у свеце: Яніс Помер; 18 снежня 1876, хутар Ілзессала, Вендэнскі павет, Ліфляндская губерня — 30 верасня 1934, Рыга) — праваслаўны дзеяч, свяшчэннамучанік, рэктар Літоўскай духоўнай семінарыі (1907—1912), епіскап Слуцкі (1912—1913).
Біяграфія
Латыш. Скончыў Рыжскую духоўную школу і семінарыю (1897), Кіеўскую духоўную акадэмію (1904). Працаваў настаўнікам у Ляўданскай царкоўна-прыходскай школе. 23 верасня 1903 года пасвечаны ў іерадыякана, 13 ліпеня 1904 года — у іераманаха.
Скончыў акадэмію са ступенню кандыдыта багаслоўя. Выкладаў у Чарнігаўскай, з 1906 года у Валагодскай семінарыях. 26 верасня 1907 года ўзведзены ў сан архімандрыта. У 1908 годзе прызначаны рэктарам Віленскай (Літоўскай) духоўнай семінарыі, адначасова служыў настаяцелем у віленскім Троіцкім манастыры.
11 сакавіка 1912 года пасвечаны ў епіскапа Слуцкага, вікарыя Мінскай епархіі. З 1912 года — епіскап Адэскі, з 1913 года — епіскап Таганрогскі, з 20 верасня 1917 года — епіскап Цвярскі.
У 1918 годзе накіраваны ў Пензу, узведзены ў сан архіепіскапа. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў канцы 1919 — пачатку 1920 года. Вызвалены ў сакавіку 1920 года.
З 21 чэрвеня 1921 года — архіепіскап рыжскі і латвійскі. Выбіраўся ў Латвійскі сейм (1925). З 1 снежня 1926 года аднавіў работу Рыжскай духоўнай семінарыі. Быў забіты невядомымі ў ноч з 29 на 30 верасня 1934 года. Пахаваны на Пакроўскіх могілках у Рызе.
24—25 верасня 2001 года Саборам Латвійскай Праваслаўнай Царквы праслаўлены як мясцовашанаваны святы. Мошчы захоўваюцца ў Рыжскім кафедральным саборы. У лютым 2002 года Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да Сабор беларускіх святых як свяшчэннамучанік. Абраз з часцінкай мошчаў святога маецца ў Жыровіцкім манастыры[1].
Зноскі
- ↑ Свяшчэннамучанік Іаан (Помер), епіскап Слуцкі, архіепіскап Рыжскі і Латвійскі . Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска (12 верасня 2011). Праверана 4.2.2019.