Іаана Катажына Радзівіл
Іаана Катажына Радзівіл
Нараджэнне 1637
Смерць 1665
Род Радзівілы
Бацька Аляксандр Людвік Радзівіл[1]
Маці Тэкля Ганна з Валовічаў
Муж Якуб Вейхер[d][1] і Багуслаў Ляшчынскі[1]

Іаана Катажына Радзівіл, у шлюбе Вейхер, потым Ляшчынская (1637 — 1665) — дачка маршалка вялікага літоўскага Аляксандра Людвіка Радзівіла.

Біяграфія

Паходжанне

Дачка Аляксандра Людвіка Радзівіла і яго першай жонкі Тэклі Ганны з Валовічаў. Мела сем братоў і чатыры сястры.

Сям’я

Першым шлюбам у 1652 годзе стала другой жонкай ваяводы мальбаркскага графа Якуба Вейхера (16091657)[2]. У шлюбе нарадзілася адзіная дачка.

З 1658 стала другой жонкай падскарбія вялікага кароннага і падканцлера кароннага графа Багуслава Ляшчынскага (16141659)[2]. Шлюб быў бяздетным.

У мастацтве

Захаваўся партрэт-медзярыт Іааны Катажыны Радзівіл, які цяпер захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музеі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. 1 2 Радаслоўная Радзівілаў Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.