Ёхан Рангел | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыста Руці | ||||||
Пераемнік | Эдвін Лінкаміес | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1894[1] |
||||||
Смерць |
12 сакавіка 1982[2] (87 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, лёгкаатлет, эканаміст, банкір | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёхан Вільгельм (Юка) Рангел (фінск.: Johan Wilhelm Rangell; 25 кастрычніка 1894, Хаўха — 12 сакавіка 1982, Хельсінкі, Фінляндыя) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі, член Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі.
Па адукацыі юрыст, скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт, зрабіў кар’еру ў Банку Фінляндыі. Актыўна ўдзельнічаў у прасоўванні Хельсінкі для правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 1940, пасля таго як Міжнародны алімпійскі камітэт адмяніў рашэнне аб правядзенні Алімпіяды 1940 г. у Токіа. Пасля абрання Р.Руці прэзідэнтам Фінляндыі 19 снежня 1940 года, апошні прызначыў Рангела прэм’ер-міністрам. У якасці прэм’ера Рангел займаўся галоўным чынам пытаннямі эканомікі, знешнепалітычныя і ваенныя пытанні вырашалі прэзідэнт Р.Руці, галоўнакамандуючы К. Г. Манэргейм і міністр замежных спраў Рольф Вітынг.
У лютым 1946 года быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў ваенных злачынствах, а амніставаны ў 1949 годзе. Пасля вызвалення палітыкай не займаўся. З 1961 па 1963 працаваў у Алімпійскім камітэце Фінляндыі і да 1967 года ў Міжнародным Алімпійскім камітэце.
Зноскі
- ↑ Johan Wilhelm Rangell — SLS.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Jukka Rangell // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.