Ёсіхідэ Суга | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
яп.: 菅 義偉 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сіндза Абэ | ||||||
Пераемнік | Фуміа Кісіда | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Osamu Fujimura[d] | ||||||
Пераемнік | Katsunobu Kato[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Heizō Takenaka[d] | ||||||
Пераемнік | Hiroya Masuda[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сіндза Абэ | ||||||
Пераемнік | Фуміа Кісіда | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 снежня 1948 (75 гадоў) |
||||||
Бацька | Васабуро Суга[d] | ||||||
Жонка | Марыко Суга[d][1] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Сайт | sugayoshihide.gr.jp (яп.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёсіхідэ Суга (яп.: 菅 義 偉; нар. 6 снежня 1948, пас. Агаці, павет Агаці, прэфектура Акіта, Японія) — японскі палітык, прэм’ер-міністр Японіі (16 верасня 2020 — 4 кастрычніка 2021) і старшыня Ліберальна-Дэмакратычнай партыі Японіі (14 верасня 2020 — 29 верасня 2021), генеральны сакратар Кабінета міністраў Японіі (2012—2020)[3].
Біяграфія
Нарадзіўся ў пасёлку Акіномія, павет Агаці, (цяпер горад Юдзава), прэфектура Акіта, Японія. Бацька расціў суніцы, маці была настаўніцай[4][5]. Атрымаў ступень бакалаўра ва ўніверсітэце Хасэй у Токіа. На працягу адзінаццаці гадоў працаваў памочнікам дэпутата парламента, потым — у Міністэрстве знешняга гандлю і прамысловасці ў 1984 годзе, пасля чаго — членам гарадскога савета Ёкагамы.
Упершыню абраны ў парламент Японіі ў 1996 годзе па спісе Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Першапачаткова з’яўляўся членам фракцыі Кэйдза Абуці, але выйшаў з фракцыі, адмовіўшыся падтрымаць кандыдатуру Абуці на выбарах лідара партыі ў 1998 годзе пасля адстаўкі Рутара Хасімота.
У першым кабінеце Сіндза Абэ ў верасні 2006 — жніўні 2007 года займаў пасаду міністра ўнутраных спраў і камунікацый.
Генеральны сакратар Кабінета міністраў Японіі (2012—2020).
14 верасня 2020 года быў абраны на пасаду старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. 16 верасня 2020 года зацверджаны парламентам на пасаду прэм’ер-міністра[6].
У 2021 годзе Ёсіхідэ Суга распарадзіўся стварыць ва ўрадзе новую пасаду для чыноўніка, які ўзначаліць барацьбу з адзінотай[7].
3 верасня 2021 года Ёсіхідэ Суга паведаміў, што не будзе ўдзельнічаць у вераснёўскіх выбарах старшыні кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі краіны. Гэта значыць, што ён выйшаў у адстаўку праз год на пасадзе прэм’ер-міністра[8]. У той час рэзка зменшыліся рэйтынгі кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, што звязваюць з няўдалай барацьбой з пандэміяй COVID-19. Папулярнасць партыі зменшылася з-за рашэння правесці Алімпійскія гульні ў Токіа, супраць чаго пратэставалі жыхары краіны, бо ў Японіі расла колькасць заражэнняў каранавірусам[9].
Зноскі
- ↑ 新ファーストレディ・真理子夫人は菅新首相に「逆プロポーズ」していた!馴れ初めを親友が明かす // (untranslated) — 2020.
- ↑ https://www.sinseiren.org/ Праверана 3 ліпеня 2022.
- ↑ The Key Government Post of Chief Cabinet Secretary (англ.). nippon.com (27 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 March 2020. Праверана 28 жніўня 2020.
- ↑ "Japan's Next Prime Minister Emerges From Behind the Curtain" [англійская]. The New York Times. 2020-09-14.
- ↑ Suga Yoshihide | Facts, Biography, & Prime Minister of Japan | Britannica
- ↑ "Le Japon se félicite d'un nouveau premier ministre" [французская]. Frony de l’information. 2020-09-14. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2020. Праверана 19 кастрычніка 2021.
- ↑ Японцам у пандэмію дапаможа міністр па адзіноце Газета. Ru (руск.)
- ↑ Прэм’ер-міністр Японіі выйдзе ў адстаўку Ведамасці (руск.)
- ↑ "Фуміа Кісіда стаў сотым прэм'ер-міністрам Японіі". БелТА. 2021-10-04. Праверана 2021-10-04.
Спасылкі
- Афіцыйная старонка Архівавана 21 лютага 2009. (яп.)