Ёсіра Моры | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
яп.: 森喜朗 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Koken Nosaka[d] | ||||||
Пераемнік | Eiichi Nakao[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Kozo Watanabe[d] | ||||||
Пераемнік | Hiroshi Kumagai[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Mitsuo Setoyama[d] | ||||||
Пераемнік | Hikaru Matsunaga[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кэйдза Абуці | ||||||
Пераемнік | Ёсіра Моры | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ёсіра Моры | ||||||
Пераемнік | Дзюн’іціра Каідзумі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 ліпеня 1937[1][2][…] (86 гадоў) |
||||||
Бацька | Shigeki Mori[d] | ||||||
Жонка | Chieko Mori[d] | ||||||
Дзеці | Yūki Mori[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, журналіст | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | mori-yoshiro.com | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёсіра Моры (нар. 14 ліпеня 1937) — японскі палітык, з 5 красавіка 2000 года па 26 красавіка 2001 г. гг. займаў пасаду прэм’ер-міністра Японіі.
Біяграфія
Моры нарадзіўся ў японскім горадзе Номі прэфектуры Ісікава ў сям’і палітыка і безнесмена Сігэкі Моры. Ёсіра было ўсяго сем гадоў, калі памерла яго маці Каору.
У 1960 Есиро скончыў факультэт камерцыі Універсітэта Васэда. Сваю палітычную кар’еру пачаў у 1962 годзе, стаўшы сакратаром члена парламента. У 1969 г. ва ўзросце 32-х гадоў быў абраны ў палату прадстаўнікоў, дзе пераабіраўся 10 раз запар. З 1982 па 1983 гг. Моры займаў пасаду міністра адукацыі, з 1992 па 1993 гг. — пост міністра знешняга гандлю і прамысловасці, а з 1995 па 1996 гг. з’яўляўся міністрам будаўніцтва. Таксама ў 1993 годзе быў абраны генеральным сакратаром Ліберальна-дэмакратычнай партыі. У красавіку 2000 года (пасля скону ад інсульту яго папярэдніка — Кэйдза Абуці) быў абраны на пасаду прэм’ер-міністра, а ў снежні таго ж года быў пераабраны на гэты пост. Перыяд знаходжання Моры ва ўладзе быў азмрочаны шэрагам палітычных скандалаў. У выніку ў красавіку 2001 года Моры падаў у адстаўку. На пасадзе прэм’ера яго змяніў Дзюн’іціра Каідзумі.
Зноскі
- ↑ Mori Yoshiro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yoshiro Mori // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёсіра Моры
- Афіцыйны сайт Архівавана 30 жніўня 2005. (яп.)