Ёнас Чарнюс | |
---|---|
Нараджэнне |
6 студзеня 1898[1] |
Смерць |
3 ліпеня 1977[1] (79 гадоў) |
Месца пахавання | |
Дзейнасць | палітык, ваенны |
Званне | брыгадны генерал |
Бітвы | |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёнас Чарнюс (лат.: Jonas Černius; 18 студзеня 1898, Купішкіс — 3 ліпеня 1977, Лос-Анджэлес) — літоўскі генерал, палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Літвы ў 1939 годзе.
У 1919 годзе паступіў добраахвотнікам у новаўтвораную літоўскую армію. Пасля заканчэння ваеннай школы ў Каўнасе служыў у 3-м пяхотным палку, змагаўся з савецкімі і польскімі войскамі.
У 1920 годзе скончыў інжынерна-ваенныя курсы ў Каўнасе. У 1920—1925 гадах служыў у электратэхнічным батальёне, у 1926 годзе — у тэхнічным палку. У 1925 годзе скончыў электратэхнічны факультэт Вышэйшых ваенных курсаў у Каўнасе, праз чатыры гады скончыў Вышэйшую ваенна-інжынерную школу ў Бруселі, а ў 1932 годзе — Французскую акадэмію Генеральнага штаба ў Парыжы.
З 1932 па 1934 год служыў у штабе ваенна-тэхнічных войскаў. У 1934 годзе ўзначаліў Аператыўнае ўпраўленне Генеральнага штаба ў Каўнасе. У 1935—1939 гадах — камандуючы Генеральным штабам Літвы. У 1937 годзе яму прысвоена званне брыгаднага генерала.
28 сакавіка 1939 года прэзідэнт Смятона прызначыў яго прэм’ер-міністрам Літоўскай Рэспублікі. Ён займаў гэтую пасаду да 21 лістапада таго ж года. Пасля вызвалення з пасады ўзначальваў Вільнюсскае аддзяленне 1-й пяхотнай дывізіі (да чэрвеня 1940 года). Чытаў лекцыі ў Ваеннай акадэміі ў Каўнасе і на курсах Генеральнага штаба. Супрацоўнічаў з ваеннай прэсай.
У Літоўскай ССР камандаваў 29-м тэрытарыяльным стралковым корпусам Чырвонай Арміі ў 1940—1941 гадах. Падчас Другой сусветнай вайны пражываў ў Купішкісе. У 1948 годзе эміграваў у ЗША.