Ёкубас Шэрнас
Род дзейнасці журналіст, эканаміст, палітык, банкір, адвакат
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1888(1888-06-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1926(1926-07-31) (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Жак Сернас[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёкубас Шэрнас (літ.: Jokūbas Šernas; 14 чэрвеня 1888, Біржай — 31 ліпеня 1926, Каўнас) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, юрыст, журналіст, настаўнік і банкір, сябар Літоўскай Тарыбы, адзін з падпісантаў Акта аб незалежнасці Літвы 16 лютага 1918 года.

Вывучаў права ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце, які скончыў у 1914 годзе. Пасля вяртання ў Літву працаваў у Вільні: быў настаўнікам мясцовай гімназіі, рэдагаваў газету «Літоўскія навіны» (літ.: «Lietuvos žinios»). Удзельнічаў у арганізацыі канферэнцыі 1917 года ў Вільні, пасля якой быў абраны сябрам Літоўскай Тарыбы. 16 лютага 1918 года сярод іншых падпісаў Акт аб незалежнасці Літвы.

Пасля здабыцця Літвой незалежнасці працаваў у міністэрстве ўнутраных спраў, у фарміраванні якога ўдзельнічаў. Заснаваў і стаў кіраўніком газеты «Самакіраванне» (літ.: «Savivaldybės»). Пазней прызначаны ўрадам на пасаду кіраўніка гандлёва-прамысловага банка ў Каўнасе.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.