Карл Ёзэф Вірт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Karl Josef Wirth | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Фрыдрых Эберт | ||||||
Папярэднік | Канстанцін Ферэнбах | ||||||
Пераемнік | Вільгельм Куно | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 верасня 1879[1][2][…] |
||||||
Смерць |
3 студзеня 1956[1][2][…] (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Ё́зэф Вірт (ням.: Karl Josef Wirth, 6 верасня 1879, Фрайбург — 3 студзеня 1956, Фрайбург) — палітычны і грамадскі дзеяч Германіі, рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі (1921—1922), а таксама міністр замежных спраў, міністр унутраных спраў (1930—1931). Лаўрэат Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1955).
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Фрайбургскі ўніверсітэт. Дэпутат Рэйхстага ў 1914—18 і 1920—33. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі (1918) міністр фінансаў у Бадэне, член Нацыянальнага сходу. Адзін з лідараў партыі Цэнтра (да 1933). Міністр фінансаў (1920—21). Рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі ў маі 1921 — лістападзе 1922. Урад Вірта імкнуўся да выканання Версальскага мірнага дагавора (1919), падпісаў 16.4.1922 расійска-германскі Рапальскі дагавор. Міністр акупіраваных (паводле Версальскага дагавора) абласцей (1929—30). Міністр унутраных спраў (1930—31). У 1933—48 у эміграцыі. Заснавальнік партый «Саюз цэнтра» (1948) і Саюз немцаў (за адзінства, мір і свабоду). Выступаў за ўзаемаразуменне з СССР (пры нейтральнасці Германіі), супраць эканамічнага і ваеннай інтэграцыі ФРГ у Заходнюю Еўропу. Член Сусветнага Савета Міру з 1952 года.
Зноскі
- 1 2 Joseph Wirth // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Joseph Wirth // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).