Ł | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Лацінскі алфавіт | ||||||
A | B | C | D | E | F | G |
H | I | J | K | L | M | N |
O | P | Q | R | S | T | U |
V | W | X | Y | Z | ||
Дадатковыя і варыянтныя знакі | ||||||
À | Á | Â | Ã | Ä | Å | Æ |
Ā | Ă | Ą | Ç | Ć | Ĉ | Ċ |
Č | Ð,ð | Ď,ď | Đ,đ | È | É | Ê |
Ë | Ē | Ė | Ę | Ě | Ə | Ĝ |
Ğ | Ġ | Ģ | Ƣ | Ĥ | Ħ | Ì |
Í | Î | Ï | Ī | Į | İ,i | I,ı |
IJ | Ĵ | Ķ | Ĺ | Ļ | Ľ | Ł |
Ñ | Ń | Ņ | Ň | Ò | Ó | Ô |
Õ | Ö | Ø | Ő | Œ | Ơ | Ŕ |
Ř | ß | ſ | Ś | Ŝ | Ş | Š |
Þ | Ţ | Ť | Ù | Ú | Û | Ü |
Ū | Ŭ | Ů | Ű | Ų | Ư | Ŵ |
Ý | Ŷ | Ÿ | Ź | Ż | Ž | Ƶ |
Ł, ł — літара лацінскага алфавіта, што выкарыстоўваецца ў польскай, кашубскай, лужыцкіх мовах, у беларускай лацінцы, а з неславянскіх моў — у венецыянскай, вілямовіцкай мове, у мовах наваха, інупіяк, дэнэ сулінэ, догрыб.
У славянскіх мовах Ł пазначае гук, што ўзыходзіць да агульнаславянскага непалаталізаванага [l].
Упершыню пазначэнне цвёрдага і мяккага польскіх гукаў [l]/[l'] рознымі літарамі сустракаецца ў арфаграфічным трактаце Якуба Паркашовіца, напісаным каля 1440 года (захаваўся ў спісах 1460—1470-х): для мяккага гуку ён прапанаваў літару ў выглядзе рукапіснага , а для цвёрдага — l з рыскай, што йдзе налева дагары (нешта падобнае да Ч); зрэшты, прыкладаў ужывання такое арфаграфіі не захавалася.
Пазначаць мяккі гук літарай L, а цвёрды — перакрэсленай Ł упершыню прапанаваў Станіслаў Забароўскі, які ў 1514—1515 надрукаваў у Кракаве кнігу «Orthographia seu modus recte scribendi et legendi Polonicum idioma quam ultissimus»; ён жа лічыцца «бацькам» польскае літары Ż, астатнія ж прапанаваныя ім напісанні не прыжыліся, хоць сама ідэя выкарыстання для польскага пісьменства дыякрытычных знакаў замест змены формы ўласна літар таксама належыць яму. Першапачаткова Ł абазначала велярызаваны (цвёрды) гук [ɫ][1], і такое вымаўленне захавалася і ў цяперашні час на ўсходзе Польшчы[2] і ў мове польскай меншасці ў Літве, Беларусі, Украіне. Вымаўленне гэтага гуку падобнае да вымаўлення беларускага цвёрдага Л. Да сярэдзіны XX ст. вымаўленне цвёрдага Ł з’яўлялася абавязковым для работнікаў радыё і тэлебачання, а таксама ў сцэнічнай мове, з-за чаго атрымала назву «ł aktorskie». У сучаснасці ж польскае Ł пераважна пазначае гук /w/, блізкі да беларускага Ў або англійскага W[3]. Гэтак ładny («прыгожы, ладны») вымаўляецца як /ˈўадны/, słowo («слова») — /ˈсўова/, і ciało («цела») — /ˈч’аўа/. Разам з тым, старое вымаўленне літары Ł (як беларускага [л]) у Польшчы з’яўляецца цалкам зразумелым, але ў большасці рэгіёнаў лічыцца штучным.
Пры пісьме ад рукі перакрэсліванне літары Ł/ł замяняецца тыльдай над літарай.
У беларускай лацінцы літара Ł замяняе звычайную кірылічную Л.
У мове наваха Ł выкарыстоўваецца для пазначэння безгалосага альвеалярнага латэральнага фрыкатыўнага гуку [ɬ], падобнага да гуку валійскай мовы, які пазначаецца Ll.
У венецыянскай Ł пазначае слабое (якое пераходзіць у [e] і нават цалкам выпадае ў вымаўленні) інтэрвакальнае [l]. Напрыклад, "la gondoła " можа вымаўляцца як «la gondola», «la gòndoa» ці «la gòndoea».
Літару Ł ужываюць таксама для запісу некаторых скандынаўскіх дыялектаў.
Камп’ютарны ўжытак
Паводле Юнікода, ł адпавядае U+0142, Ł — U+0141. У сістэме LaTeX уводзіцца камандай \l.
Зноскі
Літаратура
- Wiesław Wydra, Wojciech Ryszard Rzepka, Chrestomatia staropolska: Teksty do roku 1543. Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź: Zakład narodowy im. Ossolińskich, 1984, стар. 298—300 і 315—317, здымак 38.